Яўген Аляксандравіч Шыдлоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Яўген Шыдлоўскі
Поўнае імя Яўген Аляксандравіч Шыдлоўскі
Нарадзіўся 13 студзеня 1991(1991-01-13)[1] (33 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 184 см
Вага 78 кг
Пазіцыя абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2014 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 4 (0)
2012   Беларусь Ліда 18 (1)
2013   Беларусь Віцебск 21 (1)
2014   Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 26 (1)
2015—2017 Беларусь Гарадзея 38 (3)
2018 Беларусь Ліда 19 (2)
2019 Беларусь Смалявічы 18 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2007 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (0)
2009 Беларусь Беларусь (да 19) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Яўген Шыдлоўскі (нар. 13 студзеня 1991, Гродна) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец гродзенскага «Белкарда», дарослую кар’еру пачаў у дублі жодзінскага «Тарпеда», дзе выступаў у якасці нападніка. У 2011 годзе правёў чатыры матчы за асноўную каманду. Пазней на працягу трох гадоў выступаў у арэндзе ў Першай лізе, абараняючы колеры «Ліды», «Віцебска» і «Граніта». З апошнім клубам стаў пераможцам Першай лігі. Падчас выступаў у Першай лізе паступова апусціўся на пазіцыю абаронцы.

Па заканчэнні сезона 2014 вярнуўся ў Жодзіна, аднак у выніку прагляду не падышоў і ў лютым пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[2]. Неўзабаве стаў іграком «Гарадзеі»[3], якой па выніках сезона 2015 дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу. У студзені 2016 года падоўжыў кантракт з «цукровымі»[4]. У сезоне 2016 страціў месца ў аснове «Гарадзеі», правёўшы толькі 5 матчаў у Вышэйшай лізе. У пачатку сезона 2017 і ў ліпені 2017 года гуляў у стартавым складзе, астатні ў асноўным заставаўся на лаўцы запасных, за сезон згуляў у 7 матчах у Вышэйшай лізе і ў двух матчах Кубках Беларусі. У снежні 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гарадзею»[5].

У лютым 2018 года адправіўся на прагляд у «Ліду» і ў выніку падпісаў кантракт[6]. Пачынаў сезон у аснове, аднак у красавіку атрымаў траўму, вярнуўся на поле ў чэрвені.

У студзені 2019 года стаў іграком жыткавіцкага ЮАС[7], аднак у красавіку таго ж года перабраўся ў «Смалявічы»[8]. У смалявіцкай камандзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, з верасня стаў часцей заставацца на лаўцы запасных.

У студзені 2020 года пакінуў «Смалявічы»[9] і неўзабаве быў дыскваліфікаваны на 1 год па справе аб дагаварных матчах[10].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2009 годзе гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2008 дубль Тарпеда Беларусь 25 2
2009 дубль Тарпеда Беларусь 17 5
2011 Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 4 0
2012 Д2 Ліда Беларусь 18 1
2013 Д2 Віцебск Беларусь 21 1
2014 Д2 Граніт Беларусь 26 1
2015 Д2 Гарадзея Беларусь 26 3
2016 Д1 Гарадзея Беларусь 5 0
2017 Д1 Гарадзея Беларусь 7 0
2018 Д2 Ліда Беларусь 19 2
2019 Д2 Смалявічы Беларусь 18 0

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Evgeni Shidlovskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Патоцкий, Якимов и Шидловский не подошли «Торпедо-БелАЗ» (руск.). by.tribuna.com.
  3. Павлючек, Шидловский и Толканица подписали контракты с «Городеей» (руск.). by.tribuna.com.
  4. Тупчий перешел в «Городею», Шидловский продлил контракт (руск.). by.tribuna.com.
  5. Ярославский, Йоксимович, Шидловский и Якубович покидают «Городею» (руск.). by.tribuna.com.
  6. Гнедько и Шидловский подписали соглашения с "Лидой" (руск.). football.by (20 лютага 2018). Праверана 17 красавіка 2024.
  7. Десять игроков покинули ЮАС, пятеро - пришли. Из них четверо - из "Лиды" (руск.). football.by (16 студзеня 2019). Праверана 17 красавіка 2024.
  8. Шидловский — игрок «Смолевичей»! (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт «Смалявічаў» (10 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2019.
  9. "Смолевичи" расстались с четырьмя футболистами (руск.)(недаступная спасылка). football.by (10 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2021.
  10. Футбол. "Дело о договорняках". Алексей Сучков и Валерий Белявский пожизненно отлучены от белорусского футбола (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (16 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2021.