Яўген Савойскі
| Яўген Савойскі | |
Генералісімус прынц Яўген Савойскі |
|
| Дата нараджэння | |
|---|---|
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці |
21 красавіка 1736 (72 года) |
| Месца смерці | |
| Прыналежнасць | |
| Званне | |
| Камандаваў | |
Яўген Савойскі (ням.: Prinz Eugen von Savoyen, 18 кастрычніка 1663 - 21 красавіка 1736) — палкаводзец Свяшчэннай Рымскай імперыі французскага паходжання, генералісімус.
Пачатак кар'еры. Кампаніі 1690-х [правіць]
Яўген нарадзіўся ў Парыжы. Ён быў малодшым сынам графа дэ Суасона і яго жонкі Алімпіі Манчыні, пляменніцы кардынала Мазарыні. З боку бацькі Яўген належыў да старажытнага роду герцагаў Савойскіх, быўшы праўнукам савойскага герцага Карла Эмануіла I.
Пасля выгнання маці з Францыі ў сувязі са справай аб ядах, 20-летні Яўген адправіўся абараняць абложаную туркамі Вену, дзе пад яго камндваннем ваяваў полк драгунаў. Пасля гэтага Яўген Савойскі браў удзел у вызваленні Венгрыі ад турэцкіх войскаў у 1684—1688 гадах.
У 1690 годзе ён быў прызначаны камандуючым аўстрыйскімі войскамі ў Італіі і злучыўся з герцагам савойскім Віктарам-Амадэем. Апошні насуперак саветам Яўгена ўступіў з французамі ў бой пры Стафардзе, быў разбіты, і толькі адвага і распарадлівасць Яўгена выратавалі саюзныя войскі ад канчатковай гібелі.
У 1691 годзе Яўгеній прымусіў маршала Каціна зняць аблогу крэпасці Кані; у тым жа 1691 годзе з авангардам арміі герцага Савойскага ўварваўся ў Дафінэ і авалодаў некалькімі крэпасцямі.
У 1697 годзе атрымаў бліскучую перамогу над туркамі пры Зенце, якая спрыяла складанню ў 1699 г. выгоднага для Аўстрыі Карлавіцкага міру.
Вайна за іспанскую спадчыну [правіць]
У 1701 годзе, прызначаны галоўнакамандуючым у Італіі, ён здзейсніў цяжкі пераход праз Трыдэнцкія Альпы і пасля перамог пры Капры і Кіяры заняў Ламбардыю да ракі Оліа. Кампанію 1702 года ён распачаў раптоўным нападам на Крэмону, прычым быў узяты ў палон маршал Вілеруа; затым вельмі майстэрска абараняўся супраць праўзыходных сіл герцага Вандома.
Прызначаны прэзідэнтам гофкрыгсрата, Яўген прыняў шэраг мёр, якія выратавалі Аўстрыю ад найвялікшай небяспекі, у якую паставілі яе паўстанне венграў і поспехі французаў у Баварыі.
У 1704 годзе разам з герцагам Мальбара Яўген атрымаў перамогу пры Гохштэце, якая прывяла да адпадзення Баварыі ад саюза з Людовікам XIV.
У 1705 годзе Яўгеній быў пасланы ў Іспанію, дзе спыніў поспехі Вандома, а ў 1706 годзе атрымаў перамогу пад Турынам, якая прымусіла французаў ачысціць Італію.
У 1707 годзе ён уварваўся ў Праванс і абложваў Тулон, але беспаспяхова; у 1708 годзе разам з Мальбара разбіў Вандома пры Аўдэнардэ і ўзяў Ліль, а ў 1709 годзе нанёс Вілару паразу пры Мальплаке.
У 1712 годзе Яўген быў разбіты пры Дэнене і ў 1714 годзе падпісаў Раштацкі мір.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Яўген Савойскі
| Папярэднік: — (Іспанскія Нідэрланды) |
Штатгальтар Аўстрыйскіх Нідэрландаў 1716-1724 |
Пераемнік: Марыя Елізавета |
- Асобы
- Нарадзіліся 18 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1663 годзе
- Нарадзіліся ў Парыжы
- Памерлі 21 красавіка
- Памерлі ў 1736 годзе
- Памерлі ў Вене
- Генералісімусы
- Военачальнікі Свяшчэннай Рымскай імперыі
- Штатгальтары Іспанскіх Нідэрландаў
- Савойская дынастыя
- Удзельнікі вайны за іспанскую спадчыну
- Асобы на манетах
- Персанажы песень і дум