Філіп II Габсбург

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Філіп II
Felipe II
King PhilipII of Spain.jpg
кароль Іспаніі
1556 — 1598
Папярэднік: тытул заснаваны; Карл V Габсбург як кароль Арагона і Кастыліі
Пераемнік: Філіп III
кароль Партугаліі
1580 — 1598
(пад імем Філіп I)
Папярэднік: Энрыке
Пераемнік: Філіп III
 
Нараджэнне: 21 мая 1527({{padleft:1527|4|0}}-{{padleft:5|2|0}}-{{padleft:21|2|0}})
Вальядалід, Іспанія
Смерць: 13 верасня 1598({{padleft:1598|4|0}}-{{padleft:9|2|0}}-{{padleft:13|2|0}}) (71 год)
Эскарыял
Дынастыя: Габсбургі
Бацька: Карл V Габсбург
Маці: Ізабела Партугальская
Жонка: 1. Марыя Партугальская
2. Марыя Цюдор
3.Ізабела Валуа
4.Ганна Аўстрыйская
Дзеці: дон Карлас
Ізабела Клара Яўгеній
Каталіна Мікаэла
Філіп III, кароль Іспаніі

Філіп II (ісп.: Felipe II de España; парт.: Filipe I; 21 мая 152713 верасня 1598) — з 1556 года і да сваёй смерці быў каралём Іспаніі і Неапаля. З 1556 і да 1581 года ён таксама быў Гаспадаром Сямнаццаці Правінцый (асобна кожнай з правінцый, якія складалі Нідэрланды, у якасці герцага альбо графа). У 15541558 ён быў каралём-консартам у Англіі як муж Марыі Цюдор, якая ўвайшла на старонкі англійскай гісторыі пад мянушкай крывавай за свой ваяўнічы каталіцызм. У 1580 годзе пасля смерці свайго дзядзькі і непрацяглай барацьбы, Філіп становіцца Філіпам I, каралём Партугаліі, такім чынам далучыўшы Партугалію, з яе заморскай імперыяй ды моцным ваенна-марскім флотам, да ўладанняў гаспадароў Іспаніі. З 1554 да 1556 года Філіп меў тытул караля Чылі.

Філіп стаў адной з самых супярэчлівых постацей Іспанскай і еўрапейскай гісторыі з-за сваёй неадназначнай ролі ў каталіцкай рэакцыі на рух рэлігійнай рэфармацыі ў Еўропе, канфлікце з Атаманскай Портай і Англіяй і стварэнні атмасферы рэлігійнай нецярпімасці ў самой Іспаніі, якая прывяла да выгнання марыскаў з Гранады, што ў сваю чаргу прывяло да эканамічнага заняпаду поўдня краіны.

Неадназначна і роля Філіпа ў будучым заняпадзе Іспанскай эканомікі. Калі Філіп стаў каралём, пасля адрачэнні свайго бацькі Карла V у 1556 годзе ён атрымаў 36 мільёнаў дукатаў доўгу і штогадовы дэфіцыт у 1 мільён дукатаў. Нягледзячы на гэта Філіп праводзіў вельмі актыўную замежную палітыку і ўдзельнічаў у шматлікіх узброенных канфліктах свайго часу, што некалькі разоў руйнавала эканоміку краіны, якая была вымушана абвяшчаць банкруцтва каралеўскага казне, упершыню зрабіўшы гэта ў 1557 годзе. Філіп быў вялікім прыхільнікам аўцаводзтва, што прывяло да занядбання вырошчвання збожжавых культураў. Ужо ў 1560-я гг. Іспанія вымушаная была імпартаваць збожжа і іншыя прадукты харчавання. Падаткаабкладанне абыходзіла дваранства і, у асноўным, прыпадала на тыя групы грамадства, якія былі занятыя ў гандлі альбо вытворчасці. Нягледзячы на гэта трэба дадаць, што дваранства рабіла плацяжы на карысць Царквы, якая ў сваю чаргу рабіла плацяжы ў каралеўскую казну, што было ўзгоднена з Папай Рымскім, і рабілася рэгулярна.

Прыток каштоўных металаў з амерыканскіх калоній, расходы караля на войны і рост колькасці насельніцтва ў сукупнасці з інфляцыйнымі працэсамі, якія адбываліся па ўсёй Еўропе ў 16 стагоддзі, справакавалі пяцікратнае падвышэнне коштаў у Іспаніі. З прычыны інфляцыі і вялікага падатковага ціску вытворчасць краіны прыйшла ў занядбанне, і землі Філіпа ўсё болей і болей залежылі ад імпарту прадуктаў вытворчасці з іншых краін і прытоку золата і срэбра з Амерыкі. Вузкая падатковая база Кастыліі і Нідэрландаў не прадастаўлялі дастатковых даходаў, якія б далі магчымасць Філіпу фінансаваць свае вайсковыя выправы. З гэтай прычыны ён быў вымушаны рабіць пазыкі ў банкіраў Генуі і Аўгсбурга. У выніку на прыканцы яго кіравання 40% каралеўскіх даходаў ішлі на выплаты працэнтаў па пазыках.

Канфлікт з туркамі і Лепанта[правіць | правіць зыходнік]

Ад 1541 года, калі бацька Філіпа, імператар Карл V, пацярпеў моцныя страты ад туркаў, ніводная еўрапейская хрысціянская краіна не магла рашыцца на прамое супрацьстаянне турэцкай агрэсіі, тым самым парадзіўшы міф пра "ваенную непераможнасць" атаманскіх войскаў. З пачатку свайго кіравання Філіп быў занепакоўны ростам ваенный моцы Атаманскай Турцыі ў Міжземнамор'і. І калі ў 1558 годзе турэцкі флот пад камандаваннем Піяле Пашы захапіў Балеарскія астравы і зрабіў апусташальныя рэйды на саму Іспанію, Філіп звярнуўся з заклікам да Папы Рымскага і іншых еўрапейскіх дзяржаў пакласці канец пагрозе ад Атаманскай Порты.

Намаганнямі Філіпа ў 1560 годзе была створана Свяшчэнная Ліга, якая складалася з самой Іспаніі, Папскай дзяржавы, Венецыянскай рэспублікі, Генуэзскай рэспублікі, герцагства Савойскага і Мальтыйскага ордэна.

Да 1571 года барацьба паміж асманамі і Лігай ішла з пераменным поспехам, аднак 1571-ы ўбачыў рашучую перамену поспеху ў барацьбе на карысць хрысціян у бітве пры Лепанта, падчас якой хрысціянскі флот пад камандаваннем Дона Хуана Аўстрыйскага амаль поўнасцю знішчыў увесь флот Атаманскай Порты.

Барацьба завяршылася мірнай дамовай падпісанай у 1585 годзе. Аднак, пагроза панавання туркаў у Міжземнамор'і была ліквідавана яшчэ ў 1571 годзе пры Лепанта.

Мяцеж у Нідэрландах і вайна з Англіяй[правіць | правіць зыходнік]

Сямнаццаць правінцый, якія ў 16 стагоддзі складалі Нідэрланды, былі жамчужынай уладанняў Філіпа II. Эканамічна развітыя, урбанізаваныя правінцыя прыносілі каралеўскай казне даходы роўныя паступленням з амерыканскіх калоній Кастыліі.

З цягам часу патрабаванні дадатковых даходаў прывялі да глыбокай непапулярнасці караля, якая ў 1572 годзе вылілася ў адкрытае ўзброенае супрацьстаянне паміж Генеральнымі штатамі правінцый, войскі якіх узначаліў Вільгельм I Аранскі, і каронай, якая ў адказ на адмову фінансавання, імкнулася ўсталяваць больш шчыльны кантроль над сваімі паўночнымі ўладаннямі.

У дадатак да фіскальных спрэчак трэба дадаць поспехі Рэлігійнай рэфармацыі, якія прывялі ў 1566 годзе да хваляванняў і ставілі сваёй мэтай рэформу царквы, і прымусілі Філіпа II паслаць на дапамогу Іспанскай адміністрацыі ў правінцыях герцага Альба з 10 000 войскам, якое ўвайшло ў Брусель 22 жніўня 1567 года.

Канфлікт ў Нідэрландах, які цягнуўся ўсё жыццё Філіпа, патрабаваў шмат высілкаў як фізічных так і фанансавых. Паглыбленне канфлікту прывяло да таго, што Генеральныя штаты правінцый, якія ў 1579 годзе аб'ядналіся паводле ўмоў Утрэхцкай уніі, прынялі Акт Адступлення пазбавіўшы Філіпа суверэнітэта над правінцыямі.

Пасля забойства прынца Аранскага, па замове Філіпа, ў 1584 годзе, ў вайну паміж Нідэрландамі ды Іспаніяй упершыню адкрыта ўмешваецца пратэстанцкая Англія ў выніку амаль бесперапыннага пагаршэння стасункаў на рэлігійнай і гандлёвай глебе, а таксама па прычыне жадання падтрымаць пратэстантаў супраць «прыгнёту папізму». Вайна з Англіяй цягнулася да 1604 года, падчас якой Іспанія пацярпела найгоршую марскую паразу за ўсё жыццё Філіпа падчас экспедыцыі Непераможнай Армады.

Партугальская спадчына[правіць | правіць зыходнік]

У 1580 годзе кароль Партугаліі Себасцьян I загінуў падчас катастрафічнай вайсковай выправы супраць Марока. Разам, з яго смерцю скончылася прамая мужчынская лінія каралеўскай дынастыі. Філіп заявіў аб сваіх правах на партугальскі трон абапіраючыся на спадчынныя правы сваёй маці Ізабелы, якая да замужства з бацькам Філіпа імператарам Карлам V мела тытул інфанты Партугаліі.

Да смерці сваёй маці Філіп у асноўным размаўляў па-партугальску. У 1581 годзе ён быў прызнаны каралём Партугаліі Картэсамі ў Тамары. Партугалія і Іспанія суіснавалі ў якасці асобных каралеўстваў ва ўмовах асабістай уніі на працягу 60 гадоў.

Каланіяльная палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Філіп праяўляў зацікаўленасць у пытаннях жыццядзейнасці іспанскіх калоній у Амерыцы: яшчэ быўшы прынцам, у 1553 годзе ён дазволіў да друку фактычна першую кнігу пра Паўднёвую Амерыку гісторыка Педра дэ Сьеса дэ Леона — Хроніку Перу, якая паклала пачатак вывучэнню гэтага мацерыка еўрапейцамі.

Спадчына[правіць | правіць зыходнік]

У часы каранавання Філіпа Іспанія дасягнула піку сваёй магутнасці. Філіпава замежная палітыка, якая прывяла да некалькіх войн і велізарных высілкаў, які падарвалі эканоміку краіны і прывялі да глыбокага крызісу, які, у сваю чаргу, прывёў Іспанію да заняпаду ў другой палове 17-ага стагоддзя. Ваяўнічы каталіцызм і рэлігійная нецярплівасць, якую практыкаваў Філіп, прымусілі сотні тысячаў людзей пераехаць з Іспаніі ў іншыя краіны свету, тым пазбавіўшы яе вялікай часткі людcкіх рэсурсаў. Інквізіцыя, якую Філіп горача падтрымліваў, стала на шляху інтэлектуяльнага развіцця краіны.

Нягледзячы на амаль поўнае знішчэнне Іспанскага флота падчас выправы Непераможнай Армады супраць Англіі Філіп пражыў дастаткова доўга, каб зноў пабачыць адраджэнне Іспанскага дамінавання на моры і Іспанскага гандлю ў Амерыцы. Іспанская культура перажывала перыяд росквіту.

Зрэшты па крытэрах і паняццях часу кіраванне Філіпа нельга назваць няўдачай. Нягледзячы на бесперапынныя пірацкія выправы англійскіх, галандскіх і французскіх карсараў Філіп здолеў вялічэзна павялічыць імпарт срэбра і золата з амерыканскіх калоній, і ліквідаваць пагрозу, якую Еўропе прадстаўляла Асманская імперыя. Ён таксама здолеў аб'яднаць Іспанію і Партугалію ў асабістую унію, якая доўжылася на 60 гадоў. Яго намаганні таксама зрабілі ўнёсак у справу Рэлігійная контррэфармацыі і ў шмат чым спынілі распаўсюджванне пратэстантызму ў Паўночнае Еўропе.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Філіпіны, якія былі на працягу 300 гадоў іспанскай калоніяй, былі названы так у 1543 годзе ў гонар караля Філіпа II.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама:

  • Parker, Geoffrey, «Philip II» (1978)
  • Parker, Geoffrey, «The Grand Strategy of Philip II» (2000)
  • Gachard, «Correspondance de Philippe II sur les affaires des Pays Bas» (Брус., 1848—79);
  • его же, «Lettres de Philippe II à ses filles» (П., 1884);
  • Mignet, «Antonio Ferez et Philippe II» (1881),
  • Philippson, «Ein Ministerium unter Philipp II» (В., 1884).
  • Braudel F. (1 выд. 1949; 2-е выд. 1966) La Mediterranee et le monde mediterraneen a l’epoque de Philippe II.

Вонкавыя спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднік:
Карл I
Кароль Іспаніі
15561598
Пераемнік:
Філіп III
Папярэднік:
Энрыке
Кароль Партугаліі
15801598
Пераемнік:
Філіп III
Папярэднік:
Гілфард Дадлі
Прынц-кансорт Англіі
15541558
Пераемнік:
Ганна Дацкая

Шаблон:Каралі Сіцыліі Шаблон:Каралі Неапаля Шаблон:Каралі Сардзініі