Глаголіца

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Глаголіца
Тып:

кансанантна-вакалічнае пісьмо

Мовы:

стараславянская, царкоўнаславянская, раннія славянскія мовы

Месца ўзнікнення:

Паўднёва-Усходняя Еўропа

Стваральнік:

Кірыл і Мяфодзій

Перыяд:

IX — XII стст.
(у Харватыі да XIX ст.)

Напрамак пісьма:

злева направа

Паходжанне:

Егіпецкае пісьмо

Протасінайскае пісьмо
Фінікійскі алфавіт
Грэчаскі алфавіт
(Копцкі алфавіт)
Дыяпазон Унікоду:

U+2C00–U+2C5F

ISO 15924:

Glag

Прыклад тэксту
Башчанская (Башканская) пліта — адзін з найстаражытнейшых вядомых помнікаў глаголіцы, XI ст.

Глаго́ліца — старажытны славянскі алфавіт. Назва паходзіць ад стараславянскага слова «глаголъ» (слова, маўленне). Улучае 40 літар, якія пераважна адпавядаюць назвам, адпаведным гукам і размяшчэнням літар кірыліцы. Літары алфавіта адрозніваліся ад кірылічных напісаннем. Глаголіца выкарыстоўвалася на славянскіх землях разам з кірыліцай.

Цяпер глаголіца не выкарыстоўваецца ні для адной славянскай мовы. Ва ўсходніх і паўднёвых славян выцеснена кірыліцай, у заходніх — лацінскім пісьмом.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Мяркуюць, што гукавыя значэнні многіх літар перамясціліся пад уплывам кірыліцы ці пачалі блытацца з прычыны ранняга распаду на дыялекты, таму першапачатковые гукавое значэнне не заўсёды яснае. Напрыклад, глагалічная літара «ю» Ⱓ першапачаткова мабыць абазначала гук [у], але была заменена на лігатуру «оу» Ⱆ пад уплывам позняй кірыліцы. Некаторыя іншыя літары былі створаны пазней на кірылічны ўзор.

У наступнай табліцы пералічаны ўсе вядомыя літары глаголіцы ў сучасным парадку. Для кожнай глагалічнай буквы таксама прыведзена выява кожнай літары (круглы варыянт), адпаведная сучасная кірылічная літара, прыблізнае гукавое значэнне (у IPA), назва, і здагадкі аб паходжанні. Некалькі літар не маюць сучасных адпаведнікаў.

Буква Кірылічны
адпаведнік
Гук Стараславянская
назва
Беларуская
назва[1]
Лікавае
значэнне[заўв 1][2]
Паходжанне
Азъ А /ɑ/ Азъ Аз 1 Фінікійскі Алеф ці знак крыжа[3]
Букі Б /b/ Боукы Букі 2 Невядомае[3]
Ведзі В /ʋ/ Вѣди Ведзі 3 Магчыма, лацінскае V[3]
Глаголь Г /ɡ/ Глаголи Глаголь 4 Магчыма, курсіўная грэчаская гама γ[3]
Дабро Д /d/ Добро Дабро 5 Грэчаская дэльта Δ[3]
Jestu Є, Е, Э /ɛ/ Ѥстъ Есць 6 Магчыма, самарыцянская(англ.) бел. хе ࠄ ці грэчаская сампі ϡ[3]
Жывеце Ж /ʒ/ Живѣте Жывеце 7 Невядомае[3], магчыма копцкая джанджа ϫ[4] ці астралагічнага знака рыб Pisces.svg
Зяло Ѕ /dz/ Ѕѣло Зяло 8 Невядомае[3]
Зямля З /z/ Землꙗ Зямля 9 Магчыма, варыянт грэчаскай тэты θ[3]
Ⰹ, Ⰺ І, Іжэ И, Й /i, j/ Иже Іжэ 10 Магчыма, грэчаская іота з трэмаю ϊ[3]
І І, Ї /i, j/ І І 20 Невядомае[3], магчыма, хрысціянскія сімвалы — круг і трохвугольнік
Гервь Ћ, Ђ /dʑ/ Гервь
(Djervь, ǵervь)
30 Невядомае[3]
Kako К /k/ Како Кака 40 Яўрэйская коф ק‎[3]
Людзі Л /l, ʎ/ Людиѥ Людзі 50 Магчыма, грэчаская лямбда λ[3]
Мысліце М /m/ Мыслите Мыслеце 60 Грэчаская мю μ[3]
Наш Н /n, ɲ/ Нашь Наш 70 Невядомае[3]
Он О /ɔ/ Онъ Он 80 Невядомае[3]
Пакой П /p/ Покои Пакой 90 Магчыма, ранні варыянт грэчаскай пі Π[3]
Рцы Р /r/ Рьци Рцы 100 Магчыма, грэчаская ро ρ[3]
Слова С /s/ Слово Слова 200 Невядомае[3], магчыма, хрысціянскія сімвалы — круг і трохвугольнік
тверда Т /t/ Тврьдо Тверда 300 Магчыма, перакладзіна грэчаскай тау τ[3]
Ук У /u/ ОУкъ Ук 400 Лігатура літар он і іжыца[3]
Ферт Ф /f/ Фрьть Ферт 500 Варыянт грэчаскай фі φ[3]
Heru Х /x/ Хѣръ Хер 600 Невядомае, літара падобна на глаголь і лацінскую h[3]
От Ѡ /ɔ/ Отъ От, Амега 700 Лігатура літары онъ і яе люстэркавай выявы[3]
Штa Щ /tʲ, ʃt/ Шта/Шча Шта/Шча 800 Лігатура: літара ша над літарай тврьдо[3]
Цы Ц /ts/ Ци Цы 900 Фінальная форма яўрэйскай цадэ ץ‎[3]
Чэрв Ч /tʃ/ Чрьвь Чэрв 1000 Невядомае. Літара падобная на шта[3], магчыма, фінальная форма яўрэйскай цадэ צ
Ша Ш /ʃ/ Ша Ша Яўрэйская шын ש‎[3]
Ёр Ъ /ɯ/ Ѥръ Ёр Магчыма, відазмененая літара онъ[3]
ⰟⰉ Еры Ы /ɨ/ Ѥры Еры Лігатура[заўв 2]
Ер Ь /ə/ Ѥрь Ер Магчыма, відазмененая літара онъ[3]
Яць Ѣ /æ, jɑ/ Ꙗць Яць Магчыма, эпіграфічная грэчаская альфа Α[3]
GlagolitsaJo.gif Ё */jo/ Невядомае[3]: гіпатэтычны кампанент вялікага ётаванага юса; спалучэнне /jo/ было немагчымае ў той час
Ю Ю /ju/ Ю Ю Невядомае[3]
Малы юс Ѧ, Я /ɛ̃/ Юсъ малыи Юс малы Грэчаская эпсілон ε, якое таксама выкарыстоўвалася для абазначэння насавога характару гука[3]
Ётаваны малы юс Ѩ /jɛ̃/ Юс малы ётаваны Лігатура естъ і малога юса[3]
Вялікі юс Ѫ /ɔ̃/ Юсъ большии Юс вялікі Лігатура онъ і малога юса[3]
Ётаваны вялікі юс Ѭ /jɔ̃/ Юс вялікі ётаваны Лігатура невядомай літары і малога юса[3]
Фіта Ѳ /θ/ Ѳита Фіта Грэчаская тэта θ[3]
Іжыца Ѵ /ʏ, i/ Ижица Іжыца Невядомае[3]

У ранніх тэкстах ук і тры з чатырох юсаў часам запісваліся як дыграфы, двума асобнымі часткамі.

Парадак літар «іжэ» і «і», а таксама юсаў у розных крыніцах можа адрознівацца. Дакладная адпаведнасць паміж глагалічнымі «іжэ» ды «і» і кірылічнымі «И» ды «І» невядомая — падручнікі і слоўнікі часта ўпамінаюць толькі адзін з двух магчымых варыянтаў, нічога не кажучы пра існаванне другога.

Глаголіца ва Унікодзе[правіць | правіць зыходнік]

Ва Унікодзе (пачынаючы з версіі 4.1) для глаголіцы адведзены дыяпазон U+2C00U+2C5F.

0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 A B C D E F
2C00
2C10
2C20
2C30 ⰿ
2C40
2C50

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Лікавыя значэнні літар глаголіцы і кірыліцы не супадаюць
  2. Варта заўважыць, што еры з'яўляецца дыграфам, які складаецца з ёра/ера і іжэ/і[3].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Беларускія назвы паводле: Булыка А. М. Кірыліца // Беларуская мова. Энцыклапедыя. Мн., 1994. С. 260.
  2. Паводле: Лось И. Л. Глаголица // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
  3. 3,00 3,01 3,02 3,03 3,04 3,05 3,06 3,07 3,08 3,09 3,10 3,11 3,12 3,13 3,14 3,15 3,16 3,17 3,18 3,19 3,20 3,21 3,22 3,23 3,24 3,25 3,26 3,27 3,28 3,29 3,30 3,31 3,32 3,33 3,34 3,35 3,36 3,37 3,38 3,39 3,40 Schenker, Alexander M. (1995). "Early Writing". The dawn of Slavic: an introduction to Slavic philology. New Haven and London: Yale University Press. pp. 168–172. ISBN 0-300-05846-2. 
  4. Каўрус, Круталевіч. Стараславянская мова. С. 23.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Спецзнакі Шаблон:Сістэмы пісьма