Black Sabbath

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Black Sabbath
Black Sabbath (1972)
фота
Жанр

хард-рок, хэві-метал

Гады

19682006; 2011

Адкуль

Вялікабрытанія

Мова песень

Англійская

Былыя
ўдзельнікі

Спіс удзельнікаў Black Sabbath

Black Sabbathанглійскі рок-гурт, створаны ў Бірмінгеме ў 1968 Озі Осбарнам (вакал), Тоні Аёмі (гітара), Гізерам Батлерам (бас-гітара) і Білам Уордам (ударныя). Гурт неаднаразова змяняў склад, мае агулам 22 былых удзельнікі. Першапачаткова створаны як гурт цяжкага блюз-рока з назвай «Earth» («зямля»), паступова пачаў уключаць у музыку акультныя і вусцішныя тэксты, якія поруч з пераналаджанымі на больш нізкі строй гітарамі і зменай назвы на Black Sabbath прывялі да павялічэння папулярнасці і дасягнення залатога і плацінавага статусу ў 1970-х. Як адзін з першых і найбольш уплывовых хэві-метальных гуртоў усіх часоў[1] Black Sabbath прыклаў руку да стварэння жанру дыскамі кшталту чатыры разы плацінавага Paranoid (1970)[2]. Гурт быў прызнаны MTV як найвялічэйшы метал-гурт усіх часоў[3] і прадалі больш за 50 мільёнаў дыскаў толькі ў ЗША[4].

Надалей праблемы Озі з алкаголям прывялі да яго звальнення з гурту ў 1979 і прыходу на яго месца былога спевака Rainbow Роні Джэймса Дыё. Пасля пары альбомаў у такім складзе гурт перажыў у 1980-х-1990-х шматлікія змены складу, меўшы ў розныя часы ў складзе Яна Гілана, Глена Х'юза, Рэя Гілэна і Тоні Марціна. У 1992 на кароткі час у гурт вярнуўся Дыё, з якім быў запісаны Dehumanizer (1992), што і дагэтуль з'яўляецца найцяжэйшым альбомам гурту. Арыгінальны склад аб'яднаўся ізноў у 1997 і паспеў выпусціць канцэртны альбом, Reunion. У 2006 годзе музыкі з складу гурта перыядаў 1979–1982 і 1991–1992 гадоў (Аёмі, Батлер, Діа і Эпіс) сабраліся зноў у выглядзе гурта Heaven & Hell, дзе выступалі да смерці Дыё 16 мая 2010 года.

Удзельнікі гурту[правіць | правіць зыходнік]

Арыгінальны склад гурта:

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]