Хандрыла
(Пасля перасылкі з Chondrilla)
Хандрыла | |||||||||||||||||||
Хандрыла сітападобная (Chondrilla juncea) | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
|
Хандры́ла[3] (Chondrilla) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя.
Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Двухгадовыя і шматгадовыя расліны са стрыжнёвым карэнішчам. Сцёблы галінастыя, вышынёй да 125 см. Прыкаранёвае лісце выемчата-перыстае, у разетках. Сцябловае лісце лінейнае. Суквецце — кошык. Плод — сямянка.
Арэал[правіць | правіць зыходнік]
Налічвае каля 30 відаў, пашыраных у пустынных і стэпавых раёнах Паўночнай Афрыкі і Еўразіі. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца 1 від — хандрыла сітападобная, ці звычайная (Chondrilla juncea).
Значэнне[правіць | правіць зыходнік]
У некаторых відаў хандрылы на каранях і падземнай частцы сцёблаў утвараюцца нарасці, утрымліваючыя каўчук, не маючы прамысловага значэння.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 37. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Хандрыла // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
- Вынаеў Г. У. Хандрыла // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 229.
- Хондрилла (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Хондрилла — род Chondrilla: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Chondrilla (англ.) // The Plant List
- Артыкул на сайце «Архив природы России» Архівавана 23 жніўня 2017. (руск.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хандрыла