Grammatophyllum speciosum

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Grammatophyllum speciosum
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Grammatophyllum speciosum
Blume, 1825


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  78782
EOL  1112299
IPNI  636310-1
TPL  kew-92295

Grammatophyllum speciosum — від шматгадовых травяністых раслін сямейства Архідныя (Orchidaceae), якія растуць пераважна ў Інданезіі. Занесена ў Кнігу рэкордаў Гінеса як самая высокая архідэя ў свеце, з вышынёй да 7,62 метраў.[3]

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Гэта расліна эпіфітная, часам і літафітная, з каранёвымі пучкамі. Яе цыліндрычныя псеўдабульбы  (руск.) могуць дасягаць даўжыні 2,5 метра. Агульная вага гіганцкіх скапленняў тыгровай архідэі можа вагацца ад сотняў кілаграмаў да больш адной тоны[4].

Кожная з яе гронак (галін) можа вырасці да вышыні 3 метраў, маючы да васьмідзесяці кветак, кожная памерам у 10 см. Кветкі маюць асмафоры і выпускаюць хімічны водар, каб прыцягнуць апыляльнікаў. Цвіце такая архідэя адзін раз у два-чатыры гады, застаючыся ў цвецені да двух месяцаў.

Расце ў Новай Гвінеі, Інданезіі, Малайзіі і на Філіпінах; расце ў прамежках паміж вялікімі дрэвамі на адкрытых участках нізінных трапічных лясоў.

Таксанамія[правіць | правіць зыходнік]

Grammatophyllum Blume Bijdragen tot de flora van Nederlandsch Indië (8): 378. 1825.

Сінонімы[правіць | правіць зыходнік]

  • Grammatophyllum cominsii Rolfe
  • Grammatophyllum fastuosum Lindl.
  • Grammatophyllum giganteum Blume ex Rchb.f.
  • Grammatophyllum macranthum (Wight) Rchb.f.
  • Grammatophyllum pantherinum Rchb.f.
  • Grammatophyllum papuanum J.J.Sm.
  • Grammatophyllum sanderianum auct.
  • Pattonia macrantha Wight

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

У 2008 годзе выява архідэі была выкарыстана на паштовай марцы Тайланда[5][6].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Guinness Book of World Records 1997 (нявызн.) / Young, Mark C.. — Guinness World Records. — С. 42. — ISBN 0-9652383-0-X.
  4. Nancy Laws (2009) Orchid Breeding at Singapore Botanic Gardens Архівавана 25 снежня 2010 года. Orchid Magazine
  5. Паштовая марка Тайланда
  6. Паштовая марка Тайланда

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]