Ястрабок

З пляцоўкі Вікіпедыя.
(Пасля перасылкі з Hieracium)
Перайсці да: рух, знайсці
Ястрабок
Hieracium aurantiacum
Hieracium aurantiacum
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Расліны

Аддзел:

Кветкавыя

Клас:

Двухдольныя

Парадак:

Астракветныя

Сямейства:

Астравыя

Род:

Ястрабок

Навуковая назва

Hieracium L., 1753

ITIS   37691
NCBI   102745

Ястрабо́к (Hieracium) — род шматгадовых травяністых раслін сямейства астравых. Каля 1000 відаў (на 1974), пашыраны ў Паўночным паўшар'і і Паўднёвай Амерыцы.

У Беларусі 23 віды[1], найбольш пашыраныя: ястрабок валасісты ці ястрэц (Hieracium pilosella), лекавая расліна, ястрабок ранні (Hieracium auricula), ястрабок лугавы (Hieracium pratense), ястрабок парасоністы (Hieracium umbellatum).

Расліны апушаныя, вышыня 7—170 см. Сцяблы простыя або галінастыя, нярэдка бязлістыя. Лісце ў прыкаранёвай разетцы. Кветкі дробныя, жоўтыя, зрэдку аранжавыя або пурпуровыя, сабраныя ў кошыкі. Плод — сямянка з чубком. Растуць на палях, у лясах.

Зноскі

  1. База Растения Беларуси

[правіць] Літаратура

  • БелСЭ, Т.11, С.567,568
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах