Торбачнік альпійскі
Торбачнік альпійскі | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
|
То́рбачнік альпійскі[3] (Thlaspi alpestre) — кветкавая расліна роду Торбачнік (Thlaspi) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).
Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Шматгадовыя, двухгадовыя або аднагадовая травяністая расліна з кароткім, злёгку галінастым карэнішчам і простым прамым, радзей галінастым сцяблом вышынёй 5—20 см. Прыкаранёвае лісце сабрана ў разетку, суцэльнакрайняе, чаранковае, эліптычнае або адваротнаяйкападобнае; сцябловае — вузкаяйкападобна-сэрцападобнае, сядзячае, сцеблаабдымнае, каля асновы стрэлападобнае, з вастраватымі вушкамі, суцэльнае або рэдка выемчаста-зубчастае. Кветкі дробныя, бэзавата-белыя або белыя, сабраны ў коласападобную мяцёлку. Зубцы чашачкі чырванаватыя. Плод — крылаты струк даўжынёй 6—8 мм, на ножцы. Насенне жаўтавата-карычневае, гладкае, па 6—8 у кожным гняздзе.
Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]
Пашырэнне: Сярэдняя і Атлантычная Еўропа, Скандынавія, паўночныя і паўночна-заходнія раёны Усходняй Еўропы. У Беларусі знойдзены ў Мядзельскім раёне.
Месцы росту: злакава-разнатраўныя сухадольныя лугі і папарныя палеткі, на пясчанай глебе. Аддае перавагу парушаным месцам росту і грунтавым агаленням. Расце невялікімі групамі і асобнымі экзэмплярамі.
Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]
Цвіце ў канцы красавіка — маі, плады паспяваюць у маі—чэрвені. Размнажэнне насеннае.
Таксанамічнае становішча[правіць | правіць зыходнік]
Від Торбачнік альпійскі ўваходзіць у род Торбачнік (Thlaspi) сямейства Капуставыя (Brassicaceae) парадку Капустакветныя (Brassicales).
яшчэ 14 сямействаў (па Сістэме APG II) | яшчэ каля 70 відаў | ||||||||||||
парадак Капустакветныя | род Торбачнік | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Капуставыя | від Торбачнік альпійскі | |||||||||||
яшчэ 44 парадка кветкавых раслін (па Сістэме APG II) | яшчэ мноства родаў, у тым ліку Свірэпа, Капуста | ||||||||||||
Гаспадарчае значэнне[правіць | правіць зыходнік]
Дэкаратыўная і меданосная расліна. Пустазелле.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5
- Сімановіч Л. Г. Торбачнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 92.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Ярутка сизоватая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Thlaspi arvense L. — Ярутка полевая // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения (руск.)
- Thlaspi alpestre Jacq. у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.)