Торбачнік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Торбачнік
Thlaspi montanum eF.jpg
Thlaspi montanum.
Агульны выгляд квітнеючай расліны.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Thlaspi L.

Тыпавы від
Даччыныя таксоны
каля 70 відаў, гл. тэкст
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   23419
NCBI   13287
EOL   39284
GRIN   g:12085
IPNI   13125

Торбачнік (Thlaspi) — род кветкавых раслін сямейства крыжакветныя. 60 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі і Амерыкі. На Беларусі 3 віды: торбачнік альпійскі, занесены ў Чырвоную кнігу, торбачнік палявы і торбачнік пранізалісты. Трапляюцца на палях, пустках, уздоўж дарог.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Адна- і шматгадовыя травяністыя расліны. Сцёблы прамастойныя, простыя або галінастыя. Прыкаранёвае лісце часта ў разетцы, чаранковае, суцэльнае, зубчастае ці хвалістае, сцябловае — сядзячае, вузкасэрцападобнае.

Кветкі дробныя, белыя, сабраныя ў верхавінкавыя гронкападобныя суквецці. Плод — стручочак.

Гаспадарчае значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Лекавыя, радзей харчовыя (салатныя, насенне для гарчыцы), дэкаратыўныя расліны, некаторыя пустазелле.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).