United Technologies
| United Technologies Corporation | |
| Тып | |
|---|---|
| Лістынг на біржы | |
| Год заснавання | |
| Размяшчэнне |
|
| Ключавыя фігуры |
Джордж Дэвід (старшыня савета дырэктараў), Луі Шэнеўе (галоўны кіраўнік і прэзідэнт) |
| Галіна |
Уладанне актывамі ў розных галінах |
| Абарот |
▲ $58,7 млрд (2008) |
| Чысты прыбытак |
▲ $4,7 млрд (2008 год) |
| Колькасць супрацоўнікаў |
223,1 тыс. (2008 год) |
| Сайт | |
United Technologies Corporation (UTC) (NYSE: UTX) — адна з найбуйнейшых фінансава-прамысловых груп ЗША. Штаб-кватэра — у Хартфардзе, штат Канектыкут.
Змест |
Гісторыя [правіць]
Заснавана ў 1929 годзе, калі кампаніі Boeing Airplane Company, Boeing Air Transport, Chance Vought, Hamilton Standard, Pratt & Whitney, Sikorsky Aircraft аб'ядналіся, стварыўшы кампанію United Aircraft and Transport Corporation. У 1934 годзе, у адпаведнасці з Air Mail Act, кампанія была падзелена на тры часткі — Boeing, United Aircraft і United Airlines. У 1975 годзе United Aircraft была пераназвана ў United Technologies (гэта імя кампанія носіць і дагэтуль).
Уласнікі і кіраўніцтва [правіць]
Галоўны кіраўнік і прэзідэнт — Луі Шэнеўе (Louis R. Chenevert), старшыня савета дырэктараў — Джордж Дэвід (George David).
Дзейнасць [правіць]
У UTC уваходзяць наступныя кампаніі:
- Carrier Corporation — адна з вядучых у свеце кампаній па вытворчасці сістэм абагравання, вентыляцыі, кандыцыянавання, астуджэння.
- Hamilton Sundstrand — кампанія абароннага комплексу, якая распрацоўвае і выпускае авіяцыйнае і іншае ваеннае абсталяванне.
- Otis — найбуйнейшы ў свеце вытворца ліфтаў, эскалатараў і г. д..
- Pratt & Whitney — кампанія-вытворца авіярухавікоў, газавых турбін і інш.
- Sikorsky Aircraft Corporation — сусветны лідар у распрацоўцы і выпуску верталётаў для камерцыйных, прамысловых і ваенных патрэб.
- і г. д.
Агульная колькасць персанала кампаній холдынгу на 2008 год — 223,1 тыс. чалавек. Сукупная выручка прадпрыемстваў United Technologies за 2008 год — $58,7 млрд (за 2007 год — $54,8 млрд), чысты прыбытак — $4,7 млрд ($4,2 млрд). Актывы на канец 2008 года — $56,5 млрд.[1]
Зноскі
- ↑ 2008 Annual Report // utc.com Праверана 21 чэрвеня 2009
Спасылкі [правіць]
| База разліку індэкса Dow Jones Industrial Average | |
|---|---|
|
3M • Alcoa • American Express • AT&T • Bank of America • Boeing • Caterpillar • Chevron • Cisco Systems • Coca-Cola • DuPont • ExxonMobil • General Electric • Hewlett-Packard • Home Depot • Intel • IBM • Johnson & Johnson • JPMorgan Chase • Kraft Foods • McDonald’s • Merck & Co. • Microsoft • Pfizer • Procter & Gamble • The Travelers Companies • United Technologies • Verizon Communications • Wal-Mart • Walt Disney |