Warcraft III: Reign of Chaos
| Warcraft III: Reign of Chaos | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Распрацоўшчык | Blizzard Entertainment | ||||
| Выдаўцы | |||||
| Лакалізатар | |||||
|
|||||
| Частка серыі | WarCraft | ||||
| Даты выпуску | |||||
| Апошняя версія | 1.26a / 24 сакавіка 2011[1] | ||||
| Жанры | RTS | ||||
| Узроставы рэйтынг |
ESRB: T OFLC (A): G8+ PEGI: 12+ |
||||
| Носьбіты | CD-ROM, DVD, Battle.net | ||||
| Платформы | Windows, Mac OS, Mac OS X | ||||
| Рэжымы гульні | Аднакарыстальніцкі, шматкарыстальніцкі (Battle.net Classic) | ||||
| Сістэмныя патрабаванні |
Працэсар Pentium II 400 МГц, 128 МБ АЗП, відэакарта сумяшчальная з DirectX 8.1 | ||||
| Кіраванне | Клавіятура, мыш | ||||
| Сайт | Афіцыйны сайт | ||||
Warcraft III: Reign of Chaos (ад англ.: warcraft — ваеннае рамяство, reign of chaos — улада хаосу) — камп'ютарная гульня ў жанры стратэгіі ў рэальным часе з элементамі RPG. Распрацавана кампаніяй Blizzard Entertainment пры падтрымцы Vivendi Universal і выпушчана ў ліпені 2002 года.
Warcraft III была адной з найбольш чаканых гульняў: больш 4,5 мільёна папярэдніх заказаў і больш аднаго мільёна копій гульні, прададзеных за месяц, што зрабіла яе сама хутка распрадаванай ПК-гульнёй на той момант[2][3]. Яна была сустрэта мноствам станоўчых рэцэнзій, а частка выданняў адзначылі гульню тытуламі «Лепшая гульня года» і «Лепшая стратэгія года». Таксама гульня атрымала высокія ацэнкі і ў ігракоў[4][5][6]. У чарце штотыднёвых продажаў ад NPD Techworld гульня займала першае месца два месяца[7].
У адрозненне ад папярэдніх гульняў серыі, колькасць супрацьстаялых бакоў павялічылася з дзвюх да чатырох: можна гуляць за ўжо вядомыя Альянс і Арду, а таксама за дзве новыя росы — Нежыць і Начных эльфаў. Аднак агульны гульнявы працэс не змяніўся — іграку ўсё гэтак жа трэба здабываць рэсурсы, будаваць базы і наймаць войскі, каб знішчыць праціўніка. Новаўвядзеннем сталі героі — унікальныя воіны, якія маюць асобыя здольнасці і здольныя атрымліваць вопыт пры забойстве воінаў праціўніка. Кампанія гульні пачынаецца праз 12 гадоў пасля падзей Warcraft II: Beyond the Dark Portal і распавядае пра прышэсце дэманаў у свет Азерота[8].
У камплекце з гульнёй пастаўляецца рэдактар карт World Editor, дзякуючы якому ў сеткі з'явілася мноства неафіцыйных карт, у якіх гульнявы працэс можа цалкам адрознівацца ад звычайнага. Адной з найпапулярных карт стала DotA: Allstars, таксама атрымалі развіццё мноства іншых мадыфікацый, такіх, як Tower defense, Hero survival і іншыя. Праз год да гульні быў выпушчаны дадатак, The Frozen Throne, які таксама стаў папулярным у ігракоў і атрымаў мноства станоўчых рэцэнзій[9].
Змест |
Выданні [правіць]
Blizzard выпусціла дзве версіі гульні: звычайную версію і абмежаванае калекцыйнае выданне. Калекцыйнае выданне ўтрымлівала наступныя рэчы:
- Гульню на CD
- The official Warcraft III Cinematic DVD
- Collector’s Edition Soundtrack.
- Collector’s Edition manual.
- The Art of Warcraft book.
- Lithographic Prints
Гл. таксама [правіць]
Зноскі [правіць]
- ↑ Patch 1.26a Now Live
- ↑ Warcraft III sells 1 million.
- ↑ Warcraft III goes gold.
- ↑ Metascore — Warcraft III: Reign of Chaos.
- ↑ GameRankings — Warcraft III: Reign of Chaos.
- ↑ Blizzard Entertainment: Узнагароды.
- ↑ Warcraft III slips from the top spot.
- ↑ Гісторыя свету Warcraft.
- ↑ Metascore — Warcraft III: The Frozen Throne.
Спасылкі [правіць]
Афіцыйныя рэсурсы [правіць]
- Warcraft III на сайце кампаніі Blizzard
- Warcraft III на сайце Battle.net
- Warcraft III: Reign of Chaos на сайце SoftClub
Афіцыйныя форумы [правіць]
Іншыя рэсурсы [правіць]
- Replayers — сайт з лепшымі запісамі гульняў WarCraft 3 Reign of Chaos
- Quotes of Warcraft III — Спіс усіх цытат юнітаў і герояў гульні на англійскім
- Шаблон:AG
| Гульні Blizzard Entertainment | |
|---|---|
| StarCraft | StarCraft • StarCraft II |
| Warcraft | Warcraft • Warcraft II • Warcraft III • World of Warcraft |
| Diablo | Diablo • Diablo II (LoD) • Diablo III |
| Іншыя гульні | Blackthorne • The Lost Vikings • The Lost Vikings II • Rock N' Roll Racing • The Death and Return of Superman |
| Адмененыя гульні | StarCraft: Ghost • Warcraft Adventures |
