Blizzard Entertainment
| Blizzard Entertainment | |
| Тып | |
|---|---|
| Год заснавання |
1991 як Silicon & Synapse |
| Размяшчэнне | |
| Ключавыя фігуры |
Майк Морхейм(англ.) бел. |
| Галіна | |
| Прадукцыя |
Серыя Warcraft |
| Колькасць супрацоўнікаў |
Больш 4 600 (на 2009 год)[1] |
| Матчына кампанія | |
| Сайт | |
Blizzard Entertainment — амерыканскі распрацоўшчык і выдавец камп'ютарных гульняў, які з'яўляецца падраздзяленнем выдавецтва Activision Blizzard, што з'явіўся ў выніку зліцця Vivendi Games з Activision[2]. Пасля выпуску Warcraft у 1994 годзе, студыя Blizzard стала адной з самых паспяховых ва ўсім свеце. Штаб-кватэра кампаніі размешчана ў горадзе Ірвайн штат Каліфорнія. У гісторыі кампаніі былі выпадкі, калі выхад гульняў вельмі зацягваўся з-за таго, што распрацоўшчыкі, жадаючы палепшыць якасць гульні, працягвалі яе дапрацоўку і тэсціраванне[3]. Аднак Blizzard мае рэпутацыю распрацоўшчыка класічных гульняў, якія прадаюцца на працягу многіх гадоў пасля рэлізу. Кожная гульня кампаніі, пачынаючы з Warcraft, становіцца бэстсэлерам.
Змест |
Гульні [правіць]
- The Lord of the Rings (1991; порт для Amiga) — RPG
- Battle Chess II: Chinese Chess (1991; порт для Amiga) — сімулятар Xiangqi (англ.)
- The Lost Vikings (1992) — платформер
- Rock N' Roll Racing (1993) — аркадныя аўтагонкі
- Blackthorne (1994) — фэнтэзійны платформер
- The Death and Return of Superman (1994) — гульня ў жанры «збі іх усіх»
- Warcraft: Orcs & Humans (1994) — RTS у стылі фэнтэзі
- Justice League Task Force (англ.) (1995) — файтынг
- The Lost Vikings II (1995) — платформер
- Warcraft II: Tides of Darkness (1995) — RTS у стылі фэнтэзі
- Diablo (1996) — Action-RPG
- StarCraft (1998) — RTS
- Diablo II (2000) — Action-RPG
- Warcraft III: Reign of Chaos (2002) — RTS
- World of Warcraft (2004) — MMORPG па сусвету Warcraft
- StarCraft II: Wings of Liberty (2010).
- Diablo III (Дата выхаду: Еўрапейская версія — 15 мая 2012).
Сярод вядомых абвешчаных, але нявыпушчаных гульняў можна адзначыць:
- Warcraft Adventures: Lord of the Clans (адменена 22 мая 1998 года).
- StarCraft: Ghost (адкладзена на нявызначаны тэрмін).
- StarCraft II: Heart of the Swarm (дата выхаду не абвешчана) — дадатак да StarCraft II: Wings of Liberty, па паведамленнях ад супрацоўнікаў Blizzard — праз 18 месяцаў пасля Wings of Liberty (28 студзеня 2012).
- StarCraft II: Legacy of the Void (дата выхаду не абвешчана) — дадатак да StarCraft II: Wings of Liberty па паведамленнях ад супрацоўнікаў Blizzard — праз 36 месяцаў пасля Wings of Liberty (28 ліпеня 2013).
- World of Warcraft: Mists of Pandaria (2012) — дадатак
- Titan — MMOG гульня якая плануецца да выхаду ў чацвёртым квартале 2013 года[4][5].
Blizzard Entertainment абвясціла пра тое, што яна будзе прадзюсаваць фільм у жанры баявіка, які будзе здымацца на аснове міфалогіі Warcraft[6].
Гл. таксама [правіць]
- BlizzCon
- Blizzard North
- Stratagus — былая FreeCraft
Зноскі
- ↑ GDC Austin: An Inside Look At The Universe Of Warcraft (англ.) (2006). Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2012. Праверана 7 снежня 2011.
- ↑ Activision, Vivendi (2007-12-02). VIVENDI AND ACTIVISION TO CREATE ACTIVISION BLIZZARD – World’s Largest, Most Profitable Pure-Play Video Game Publisher. Прэс-рэліз. Праверана 2007-12-02.
- ↑ GamePro Q&A: Blizzard's Jeff Kaplan on The Burning Crusade. GamePro (29.08.2006). Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2012. Праверана 8 чэрвеня 2007.
- ↑ Blizzard GM leaves company after game roadmap and user data leak
- ↑ Тытан даўно ў працы
- ↑ Прэс-рэліз на сайце Blizzard Entertainment пра фільм па Warcraft (9 мая 2006). Праверана 31 жніўня 2006.
Спасылкі [правіць]
- Афіцыйны сайт Blizzard(англ.)
- Сервер Battle.Net(англ.)
| Гульні Blizzard Entertainment | |
|---|---|
| StarCraft | StarCraft • StarCraft II |
| Warcraft | Warcraft • Warcraft II • Warcraft III • World of Warcraft |
| Diablo | Diablo • Diablo II (LoD) • Diablo III |
| Іншыя гульні | Blackthorne • The Lost Vikings • The Lost Vikings II • Rock N' Roll Racing • The Death and Return of Superman |
| Адмененыя гульні | StarCraft: Ghost • Warcraft Adventures |