wc

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

wc (ад англ.: word count — «падлік словаў») — unix‐утыліта, якая выводзіць колькасць пераводаў радкоў, словаў і байтаў для кожнага паказанага файла і выніковы радок, калі было зададзена некалькі файлаў. Калі уваходны файл не зададзены, ці роўны ‘-‘, то даныя чытаюцца са стандартнага ўвода.

Просты прыклад ужывання wc:

$ wc ideas.txt excerpt.txt 
     40     149     947 ideas.txt
   2294   16638   97724 excerpt.txt
   2334   16787   98671 total

У першай калонцы утрымліваецца колькасць радкоў, у другой — словаў, у трэцяй — сімвалаў.

Новыя версіі wc размяжоўваюць падлік байтаў і сімвалаў, каб правільна працаваць з кадыроўкамі накшталт UTF-8, якія маюць шматбайтавыя коды сімвалаў. Для выбару рэжыму работы ужываюцца ключы -c і -m.

Першапачаткова GNU wc уваходзіла ў склад пакета GNU textutils, але зараз яна з'яўляецца часткай GNU coreutils.

Ужыванне[правіць | правіць зыходнік]

   wc -l <filename> вывесці колькасць радкоў
   wc -c <filename> вывесці колькасць байтаў
   wc -m <filename> вывесці колькасць сімвалаў
   wc -L <filename> вывесці даўжыню самага доўгага радка
   wc -w <filename> вывесці колькасць словаў

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • wc(1) — старонка даведкі man па карыстальніцкіх камандах GNU/Linux (англ.) 
  • wc(1) — старонка даведкі man па карыстальніцкім камандам OpenBSD (англ.) 
  • wc(1) — старонка даведкі man па карыстальніцкіх камандах FreeBSD (англ.)