Вільгат Шоман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вільгат Шоман
Vilgot Sjöman
Вільгат Шоман з актрысай Ленай Нюман
Дата нараджэння 2 снежня 1924(1924-12-02)
Месца нараджэння Стакгольм, Швецыя
Дата смерці 9 красавіка 2006(2006-04-09) (81 год)
Месца смерці Стакгольм, Швецыя
Месца пахавання
Грамадзянства  Швецыя
Адукацыя
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст
Кар’ера 19492004
Узнагароды
IMDb ID 0803672
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вільгат Шоман (шв. Vilgot Sjöman; 2 снежня 1924, Стакгольм — 9 красавіка 2006, Стакгольм) — шведскі кінарэжысёр і пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вільгат Шоман нарадзіўся ў сям'і рабочага. Вучыўся ў Стакгольмскім універсітэце. З 1948 года выступаў як тэатральны і літаратурны крытык ў газетах. Працаваў асістэнтам у рэжысёра Інгмара Бергмана.

У 1962 г. паставіў свой першы фільм «Палюбоўніца» (Бібі Андэрсан і Макс фон Сюдаў), гераіня якога знаходзіцца ў любоўнай сувязі з двума мужчынамі. У другім яго фільме «491» (1964) група маладых людзей падвяргае прастытутку розным зневажанням (у прыватнасці, прымушаюць здзейсніць палавы акт з сабакам). У аснове сюжэту фільма «Ложак для брата і сястры, 1782», дзе гуляла Бібі Андэрсан, ляжаць інцэстуальныя адносіны паміж братам і сястрой, якая цяжарыць ад яго.

Скандальную вядомасць набыла яго дылогія з Ленай Нюман у галоўнай ролі — «Я цікаўная — жоўты» (1967) і «Я цікаўная — блакітны» (1968) — пра студэнтку, якая бярэ інтэрв'ю ў розных людзей (сярод іх — Улаф Пальмэ, Марцін Лютэр Кінг, Яўген Еўтушэнка). З-за сцэн парнаграфічнага характару фільм быў забаронены да паказу ў ЗША.

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 1964 — Адзенне / Klänningen
  • 1964—491/491
  • 1966 — Ложак для брата і сястры, 1782 / Syskonbädd 1782
  • 1967 — Я цікаўная — жоўты
  • 1968 — Я цікаўная — блакітны

Зноскі