Горад Стакгольм
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Горад
Стакгольм
Stockholm
|
СТАКГОЛЬМ, горад у Швецыі, сталіца краіны.
Змест |
[правіць] Клімат
Стакгольм мае вільготны кантынентальны клімат. З-за высокай паўночнай шыраты, дзённае святло прысутнічае ў горадзе больш чым 18 гадзін, у суткі, у разгар лета і толькі прыблізна 6 гадзін у канцы снежня. Нягледзячы на месцазнаходжанне, Стакгольм мае адносна ўмераныя тэмпературы і нашмат цяплейшае і больш сонечнае надвор'е на працягу года, чым большасць іншых горадоў у падобнай шыраце, галоўным чынам з-за ўплывы Гальфстрыму. Горад валодае 1 981 гадзінай святла штогод.
Тэмпература ў летні перыят прыблізная да +20°C - +22°C. Зімы халодныя з сярэднімі тэмпературамі ў межах ад -5°C да 1°C, рэдка паніжаюцца ніжэй -10 °C .
Самая высокая тэмпература, калі-небудзь зарэгістраваная ў Стакгольме +34.4°C; самая нізкая -28.3°С.
[правіць] Гісторыя
Самае ранняе згадванне аб Стакгольме датуецца 1252 г., калі шахты ў Бергслагене зрабілі гэтае месца важным участкам у жалезным гандлі. Першая частка назвы (stock) азначае паселішча, або гэта можа быць звязана са старым нямецкім словам (Stock), што азначае ўмацаванне, у той час як другая частка назвы (holm) азначае астравок. Горад, мяркуецца, быў заснаваны Ярлом Біргерам, каб абараніць Швецыю ад марскога ўварвання замежных флатоў і спыніць рабаванне гарадоў, тыпу Сігтуна, што на возеры Меларэн.
Ядро Стакгольму, існы Стары Горад быў заснаваны на цэнтральным воставе побач з Хельгеандсхольменам паміж 1300 і 1500 гг. Горад першапачаткова падвысіўся да выбітнага становішча ў выніку Балтыйскага гандлю Ганзейскага саюза. Стакгольм, у гэты час, развіваў моцныя эканамічныя і культурныя сувязі з Любекам, Гамбургам, Гданьскам, Талінам і Рыгай. Паміж 1296 і 1478 гг. Стакгольмскі Муніцыпалітэт быў складзены з 24 членаў, паловай якіх былі прадстаўнікі Ганзейскага саюза.
Стратэгічная і эканамічная важнасць горада зрабіла Стакгольм важным фактарам у адносінах паміж дацкімі каралямі Кальмарскага Саюза і шведскага нацыянальнага руху ў 15 стагоддзі. Дацкі кароль Хрысціян II быў у стане ўвайсці ў горад у 1520 г. 8 лістапада 1520 г., адбылося масавае выступленне гаражан, названае Стакгольмскім кровапраліццем. Гэтая разня вяла да наступных паўстань, якія ў канчатковым ліку прывялі да парыву Кальмарскага саюза. З уступам на сталец Густава Вазы ў 1523 г. і ўстановы каралеўскай улады, насельніцтва Стакгольму пачало расці, дасягнуўшы дзесяць тысяч чалавек у 1600 г.
За 17 стагоддзе Швецыя ператварылася ў адну з мацнейшых еўрапейскіх краін, што вельмі моцна спрыяла ў развіцці Стакгольму. Ад 1610 г. да 1680 г., насельніцтва памножылася шасціразова. У 1634 г., Стакгольм стаў афіцыйнай сталіцай швецкага каралеўства. Таксама былі створаныя так званыя правілы гандлю, што дало Стакгольму істотную манаполію ў гандлі, паміж замежнымі гандлярамі і іншымі швецкімі і скандынаўскімі тэрыторыямі.
У 1710 г. Чорная смерць дасягнула Стакгольму. З канца Вялікай Паўночнай вайны горад знаходзіўся ў застоі. Прырост насельніцтва спыніўся і запаволіўся эканамічны рост. Аднак, Стакгольм выстаяў як палітычны цэнтр Швецыі і працягваў культурна развівацца пры Густаве III. Каралеўская опера - добры архітэктурны прыклад гэтай эры.
Да другой паловы 19 стагоддзя, Стакгольм аднавіў вядучую эканамічную ролю. З'явіліся новыя галіны прамысловасці, горад ператварыўся ў важны гандалёвы цэнтр. У гэты час насельніцтва расло дадатна, галоўным чынам праз іміграцыю. У канцы стагоддзя, менш чым 40 % жыхароў былі стакгольцамі. Будаўніцтва пачалося па-за гарадскімі межамі. У 19 стагоддзі ў горадзе адкрылася мноства навуковых інстытутаў.
На працягу апошняй паловы 20 стагоддзя, Стакгольм стаў сучасным, тэхналагічна-перадавым і этнічна разнастайным горадам. Шмат гістарычных будынкаў былі перабудаваныя, уключаючы ўвесь гістарычны раён Клары і замененыя сучаснай архітэктурай.
Горад працягвае пашырацца, узнікаюць новыя раёны, тыпу Рынкебі і Тэнста, некаторыя з высокімі прапорцыямі імігрантаў.
[правіць] Насельніцтва
Колькасць насельніцтва Стакгольма прыблізна складае 21 % ад поўнага шведскага насельніцтва. Плошча, а адпаведна і насельніцтва горада змянялася на працягу часоў. У 19 стагоддзі, Стакгольм у асноўным складаўся з вобласці, сёння вядомай як Цэнтр горада, прыкладна 35 км² або 1/5 бягучай муніцыпальнай плошчы. У наступныя дзесяцігоддзі некалькі іншых абласцей былі ўключаныя ў склад горада. Муніцыпальная мяжа была ўсталявана ў 1971 г.
У 2004 г. насельніцтва горада склала 765 044 тыс. чал., з якіх 370 482 мужчын і 394 562 жанчын. Сярэдні узрост - 39.8 гадоў; 40.5 % насельніцтва - прыпадае на ўзрост паміж 20 і 44 гадамі. 211 115 чал., або 27.5 % насельніцтва, былі жанатыя.
[правіць] Эканоміка
Велізарная большасць стакгольмцаў працуе ў сферы паслуг, якая складае прыкладна 85 % працоўных месцаў у горадзе. Амаль поўная адсутнасць цяжкай прамысловасці робіць горад адной з самых чыстых сталіц у свеце. На пачатку 21 ст. з'явіўся істотны лік працоўных месцаў, створаных вялікімі кампаніямі (IBM, Ericsson, і Electrolux і г. д.), якія працуюць у сферы высокай тэхналогіі. Галоўны цэнтр IT размешчаны ў паўночным Стакгольме.
Стакгольм - шведскі фінансавы цэнтр. Галоўныя шведскія банкі, тыпу Swedbank, Handelsbanken і Skandinaviska Enskilda Banken знаходзяцца ў Стакгольме, як і галоўныя страхавыя кампаніі Skandia і Trygg-Hansa. Стакгольм таксама з'яўляецца радзімай шведскай фондавай біржы - Стакгольмская Фондавая біржа (Stockholmsborsen). Нарэшце, прыблізна 45 % ад усяго ліку шведскіх кампаній размешчаныя ў Стакгольме.
[правіць] Культура
Стакгольм з'яўляецца горадам з актыўным культурным жыццём, як шведская сталіца, горад мае мноства нацыянальных культурных устаноў. У межах горада ёсць два будынка, якія належаць да Спадчыны ЮНЭСКА, гэта: Каралеўскі Палац і Лясны Могільнік.
У 1998 г. горад быў прызнаны еўрапейскай культурнай сталіцай.
[правіць] Літаратура
Аўтары, звязаныя з Стакгольмам - паэт Карл Белман (1740–1795), раманіст і драматург Аўгуст Стрындберг (1849–1912) і раманіст Яльмар Сёдэрберг (1869–1941). Іншыя выбітныя аўтары: лаўрэат Нобелеўскай прэміі Эйвінд Юнсан (1900–1976) і папулярны паэт і кампазітар Эверт Таўбэ (1890–1976).
[правіць] Тэатры
Сярод шматлікіх тэатраў Стакгольму, вылучыць можна наступныя Каралеўскі Драматычны Тэатр - адзін з найболей вядомых тэатраў Еўропы і Тэатр Каралеўскай шведскай Оперы, адчыненай у 1773 г.
Іншыя вядомыя тэатры - Стакгольмскі Гарадскі Тэатр, Народная Опера, Сучасны Тэатр Танца і Тэатр Оскара.
[правіць] Музеі
Стакгольм займае адно з першых месц у свеце, па валоданню музеямі, у горадзе прыблізна 100 музеяў, наведванне якіх прыкладна складае мільён чалавек штогод. Самы вядомы нацыянальны музей - Nationalmuseum, з шведскім зборам мастацтва: 16 000 карцін і 30 000 аб'ектаў мастацкіх вырабаў. Пачатак збору ставіцца да часу праўлення караля Густава Вазы (16 ст.).
[правіць] Спорт
Самымі папулярнымі спартыўнымі відамі спорту з'яўляюцца - футбол і хакей з шайбай. Тры самыя папулярных каманды - AIK, Djurgårdens IF і Hammarby IF.
У 1912 г. горад сустракаў Летнія Алімпійскія Гульні. Ад тых дзён захаваўся Алімпійскі стадыён, які з тых часоў прыняў шматлія спартыўныя падзеі і мерапрыемствы, асабліва па футболу і лёгкай атлетыкі. Іншыя галоўныя арэны - стадыён Расунда і Стакгольмская арэна Зямны шар.
[правіць] У Сеціве
- Stockholmtown.com, officiell besöksguide
- Allt om Stockholm