Карагеоргій

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карагеоргій
сербск.: Ђорђе Петровић Карађорђе
Нараджэнне 3 (14) лістапада 1768
Смерць 14 (26) ліпеня 1817[1] (48 гадоў)
Месца пахавання
Род Карагеоргіевічы
Бацька Q20437379?
Маці Q20434965?
Жонка Jelena Petrović[d][2]
Дзеці Alexander Karađorđević, Prince of Serbia[d] і Aleksa Karađorđević[d]
Веравызнанне Сербская праваслаўная царква
Член у
Дзейнасць палкаводзец, купец, змагар Супраціўлення, рэвалюцыянер
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Узнагароды
ордэн Святой Ганны I ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карагеоргій, Георгій Чорны (сапр. Георгій Петравіч; 14 лістапада 1768, с. Вішавац, Сербія — 25 ліпеня 1817) — дзеяч сербскага нацыянальна-вызваленчага руху, заснавальнік дынастыі Карагеоргіевічаў.

Удзельнік антытурэцкага паўстання 1787 года, пасля паражэння якога ўцёк у аўстрыйскія ўладанні; за адмову пайсці з ім забіў бацьку (паводле іншых звестак, айчыма, адсюль мянушка «чорны»). У аўстра-турэцкую вайну 1788—90 гадоў узначальваў сербскі добраахвотніцкі атрад, які ваяваў на баку Аўстрыі. На чале атрада гайдукоў далучыўся да Першага сербскага паўстання 1804—13, выбраны яго кіраўніком. У 1808 годзе прызнаны ўрадавым саветам, а ў 1811 годзе і ўсімі паўстанцамі «вярхоўным сербскім правадыром» (фактычна князем). Імкнуўся да цэнтралізацыі дзяржаўнай улады, у знешняй палітыцы арыентаваўся на Расію. Пасля разгрому паўстання ў 1813 годзе ўцёк у Аўстрыю, у 1814 годзе — у Бесарабію. У 1817 годзе тайна годзе вярнуўся ў Сербію, дзе забіты паводле загаду Мілаша Абрэнавіча.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]