Перайсці да зместу

Юзаф Пілсудскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: ko:유제프 피우수트스키
link
Радок 24: Радок 24:


{{Link FA|he}}
{{Link FA|he}}
[http://www.komendant.cal.pl/ Komendant, Naczelnik, Marszałek - Józef Piłsudski i jego czasy]
{{Link FA|pl}}
{{Link FA|pl}}



Версія ад 17:54, 5 красавіка 2008

Маршал Юзэф Пілсудскі

Юзэф Пілсудскі (па-польску: Józef Klemens Piłsudski) — польскі маршал і палітык.

Нарадзіўся 5 снежня 1867 года ў вёсцы Зулаў (польск. Zułów, літ. Zalavas) Свянцянскага павету Віленскай губерніі. Пачаў вывучаць медыцыну ў Харкаве, у студэнцкія гады далучыўся да радыкальнай сацыялістычнай арганізацыі "Народная Воля", за што быў адлічаны з універсітэту, пасля чаго Пілсудскі вярнуўся у Вільню.

У снежні 1886 года Пілсудскі з братам Браніславам накіраваўся ў Санкт-Пецярбург з мэтай падрыхтоўкі замаха на цара Аляксандра III (1845–1894). 13 сакавіка 1887 года загаворшчыкаў арыштавалі і зняволілі ў Петрапаўлаўскай крэпасці ў Санкт-Пецярбургу. У склад групы загаворшчыкаў таксама ўваходзіў брат Леніна Аляксандр Ульянаў. Пілсудскаму прысудзілі 5 гадоў пазбаўлення свабоды і дэпартавалі ў Сібір.

З 1893 года Пілсудскі становіцца актыўным удзельнікам Польскай Сацыялістычнай Партыі ў межах Расійскай Імперыі і адным з яе кіраўнікоў. Адзінымі мясцінамі, дзе прыхільнікам Пілсудскага не перашкаджалі займацца арганізацыйнымі справамі партыі, былі аўстрыйская Галіцыя і некаторыя часткі Сілезіі. Адпаведна і ў час Першай сусветнай вайны Пілсудскі адстойваў інтарэсы польскай незалежнасці на баку Габсбургаў.

Зразумеўшы, што Траісты саюз не падтрымлівае волю і намаганні да ўсталявання неабмежаванай незалежнасці Польшчы і проста цягне час, Пілсудскі адмовіўся ад прысягі вернасці аўстра-венгерскаму кайзеру. Ва ўзаемаадносінах бакоў вызначыўся пералом і неўзабаве, у 1917 годзе, Пілсудскага арыштавалі ў Магдэбургу нямецкія ўлады. З Магдэбургу ў пачатку 1918 года Пілсудскі прызначыў Эдварда Рыдзь-Сміглага галоўным камандантам падпольнай Польскай ваеннай арганізацыі (Polska Organizacja Wojskowa).

У сумятні Лістападаўскай рэвалюцыі было вырашана адправіць Юзэфа Пілсудскага ў суправаджэнні Гары Кеслера ў Берлін, а адтуль цягніком у Варшаву, дзе Пілсудскага з захапленнем сустрэла насельніцтва.

Юзэф Пілсудскі быў першым, хто атрымаў званне Ганаровага грамадзяніна Баранавіч.

Спасылкі

Шаблон:Link FA Komendant, Naczelnik, Marszałek - Józef Piłsudski i jego czasy Шаблон:Link FA