Траісты саюз

З пляцоўкі Вікіпедыя
Краіны Траістага саюза напярэдадні Першай сусветнай вайны.

Траісты саюз — міждзяржаўны ваенна-палітычны блок Германіі, Аўстра-Венгрыі і Італіі, сфарміраваны ў 1879—1882 гадах з мэтай сумеснага процістаяння ўплыву Францыі і Расіі. Канчатковае пагадненне паміж трыма краінамі было падпісана 20 мая 1882 года ў Вене. Удзельнікі абавязваліся не прымаць удзел у міждзяржаўных саюзах і пагадненнях, накіраваных супраць аднаго з іх, а таксама аказваць узаемную падтрымку. Дагавор праіснаваў да 1915 года, пакуль Італія ў ходзе Першай сусветнай вайны не перайшла на бок Антанты.[1]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кізіма С. А., Лянцэвіч В. М., Самахвалаў Дз. С. Гісторыя Беларусі: Курс лекцый. — Мн.: Выд-ва МІК, 2003. — 91 с.