Барыс Іванавіч Коўзан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барыс Іванавіч Коўзан
Дата нараджэння 7 красавіка 1922(1922-04-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 жніўня 1985(1985-08-31) (63 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў ВПС
Гады службы 19391958
Званне палкоўнік
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Ордэн Чырвонай Зоркі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Барыс Іванавіч Коўзан (7 красавіка 1922, горад Шахты, Растоўская вобласць — 31 жніўня 1985, Мінск, БССР) — ваенны лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1943). Адзіны лётчык-знішчальнік, здзейсніўшы у паветраных баях 4 тараны.

Паштовая марка Расіі

Біяграфія

Б. І. Коўзан нарадзіўся ў горадзе Шахты (Растоўская вобласць Расіі). Скончыў 8 класаў школы ў Бабруйску. З 1939 г. у Чырвонай Арміі. У 1940 годзе скончыў Адэскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў. Праходзіў службу ў 160-м знішчальным авіяпалку Беларускай асобай ваеннай акругі. У час Вялікай Айчыннай вайны з верасня 1941 г. на фронце. За час вайны Б. Коўзан выканаў 360 баявых вылетаў, правёў 170 паветраных баёў, збіў 28 самалётаў праціўніка. Быў неаднаразова паранены.

Пасля вайны Б. І. Коўзан працягваў службу ў авіяцыі. У 1954 годзе скончыў Ваенна-паветраную акадэмію і быў прызначаны начальнікам Разанскага аэраклуба ДТСААФ. З 1958 года палкоўнік Б. Коўзан у запасе. Жыў у Разані і працягваў працаваць начальнікам аэраклуба. З 1969 г. жыў і працаваў у Мінску.

Памёр Б. І. Коўзан 31 жніўня 1985 г. Пахаваны на Паўночных могілках у Мінску.

Узнагароды

Памяць

  • Мемарыяльная дошка ў Мінску на доме, у якім жыў Б. І. Коўзан.
  • У гонар Б. І. Коўзана названая адна з вуліц горада Бабруйск.
  • Пошта Расіі ў 2004 годзе выпусціла паштовую марку ў гонар Героя.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі