Мікалай Геранім Сяняўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Геранім Сяняўскі
польск.: Mikołaj Hieronim Sieniawski
М. Г. Сяняўскі. Невядомы мастак, XVII ст.
М. Г. Сяняўскі. Невядомы мастак, XVII ст.
Герб «Ляліва»
Герб «Ляліва»
маршалак надворны каронны[d]
3 сакавіка 1676 — 29 студзеня 1683
Папярэднік Станіслаў Геракліуш Любамірскі[d]
Пераемнік Геранім Аўгустын Любамірскі[d]
гетман польны каронны
29 студзеня 1683 — 15 снежня 1683
Папярэднік Станіслаў Ян Ябланоўскі[d]
Пераемнік Анджэй Патоцкі[d]
11-ы ваявода валынскі
1683 — 15 снежня 1683
Папярэднік Станіслаў Канецпольскі[d]
Пераемнік Ежы Ян Мнішак[d]
харунжы вялікі каронны
1668 — 3 сакавіка 1676
Папярэднік Анджэй Патоцкі[d]
Пераемнік Геранім Аўгустын Любамірскі[d]
стражнік вялікі каронны[d]
27 ліпеня 1664 — 1668
Папярэднік Якуб Патоцкі[d]
Пераемнік Стэфан Бідзінскі[d]

Нараджэнне 1645(1645)
Смерць 5 снежня 1683(1683-12-05)
Месца пахавання
Род Сяняўскія
Бацька Адам Геранім Сяняўскі
Маці Вікторыя Альжбета з Патоцкіх
Жонка Цэцылія Марыя Радзівіл
Дзеці Адам Мікалай, Яна, Тэафілія
Дзейнасць палкаводзец
Званне ротмістр
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікалай Геранім Сяняўскі (16455 снежня 1683) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай. Харунжы вялікі (16681674) і маршалак надворны каронны (16741680), ваявода валынскі (16801683), гетман польны каронны з 1683.

Трымаў Львоўскае (з 1679), Радамскае, Рагатынскае і Пясечынскай староствы. Граф «на Шклове і Мышы».

Біяграфія

З магнацкага роду Сяняўскіх герба «Ляліва», сын Адама Гераніма і Вікторыі Альжбеты з Патоцкіх.

У 1663 атрымаў пасаду ротмістра, у 1666 стражніка вялікага кароннага, пасля 1667 палкоўнік. У 1676 быў маршалкам сойму.

За права валодаць мястэчкам Мыш і вёскай Баранавічы судзіўся з езуіцкім калегіумам у Мышы. У 1683 захапіў Мыш і навакольныя вёскі.

Ваяваў за Яна Казіміра з казакамі і татарамі. Супраціўнік рокашу Любамірскага. Удзельнічаў у кампаніях Яна Сабескага (Падгайцы, Хоцім). У 16731674 праводзіў самастойныя аперацыі на Падоллі і Малдове. Удзельнічаў у кампаніі пад Венай 1683. Праз паноўную там заразу памёр неўзабаве пасля перамогі.

З маёнткаў выстаўляў у войска 3 конныя харугвы і драгунскі полк, на чале якіх ваяваў з казакамі, крымскімі татарамі і туркамі[1].

У шлюбе з Цэцыліяй Марыяй Радзівіл меў сына Адама Мікалая і дачок Яну і Тэафілію.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі