Ян Клеменс Браніцкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ян Клеменс Браніцкі
Jan Klemens Branicki
Ян Клеменс Браніцкі
Ян Клеменс Браніцкі. Партрэт пэндзля Аўгустына Мірыса
POL COA Gryf.svg
Герб «Грыф»
Гетман вялікі каронны
1752 — 1771
Папярэднік: Юзаф Патоцкі
Пераемнік: Вацлаў Пётр Жавускі
Кашталян кракаўскі
1762 — 1771
Папярэднік: Станіслаў Панятоўскі
Пераемнік: Ежы Аўгуст Мнішак
 
Дзейнасць: дыпламат
Нараджэнне: 21 верасня 1689(1689-09-21)
Тыкоцін або Беласток
Смерць: 9 кастрычніка 1771(1771-10-09) (82 гады)
Беласток
Род: Браніцкія гербу Грыф
Бацька: Стэфан Мікалай Браніцкі
Маці: Кацярына Схаластыка з Сапегаў
Жонка: Кацярына Барбара з Радзівілаў
Барбара з Шэмбекаў
Ізабеля з Панятоўскіх
Дзеці: няма
 
Узнагароды:
Ордэн Белага арла
Order of the Golden Fleece Rib.gif

Ян Клеменс Браніцкі (21 верасня 1689, Тыкоцін або Беласток9 кастрычніка 1771, Беласток) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай. Харунжы вялікі каронны (17241728), генерал артылерыі кароннай (17281735), гетман польны (17351752) і вялікі каронны1752), адначасова кракаўскі ваявода (17461762) і кашталян1762).

Ян Клеменс Браніцкі — адзін з найбольш багатых і ўплывовых магнатаў Рэчы Паспалітай. Апошні з роду. Трымаў Бранскае (з 1709), Бельскае1719), Кросненскае1720), Масціцкае1744) і Златарыйскае1750) староствы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнік шляхецкага роду Браніцкіх герба «Грыф», сын Стэфана Мікалая, ваяводы падляшскага, і Кацярыны Схаластыкі з Сапегаў. Другое імя Клеменс пачаў ужываць у сталым веку замест хроснага імя Казімір.

Кацярына Барбара Радзівіл

У 1723 атрымаў ганаровы ўрад падчашага вялікага літоўскага, але не прыняў яго. У маладосці служыў у французскім войску. Па вяртанні ў 1709 далучыўся да групоўкі канцлера вялікага літоўскага Караля Станіслава Радзівіла і ажаніўся з ягонай дачкой Кацярынай.

Імкнуўся адыгрываць ахоўную ролю ў палітычным жыцці Рэчы Паспалітай, не дазваляў рэформаў, і ў гэтым дзейнічаў разам з Радзівіламі. Падтрымліваў караля Аўгуста Моцнага, у 1733 выступіў за абранне на сталец Аўгуста Саксонскага.

Групоўка Чартарыйскіх, якая выпрацавала план дзяржаўных рэформ, імкнулася перацягнуць Яна Клеменса Браніцкага на свой бок. Дзеля гэтага ў 1748 годзе яна зладзіла шлюб Браніцкага з Ізабеляй Панятоўскай (сястра будучага караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага). Аднак намаганні «Фаміліі» не далі плёну.

Быў платным агентам французскага ўраду, але з пачаткам Сямігадовай вайны (17561763) пераарыентаваўся на Прусію, зноў зблізіўся з рэфармісцкай групоўкай Чартарыйскіх. Па смерці Аўгуста Саксонскага ў 1763 меркаваў выставіць сваю кандыдатуру на сталец Рэчы Паспалітай, што прывяло да разрыву з Чартарыйскімі. Па гэтым яго пазбавілі рэальнай улады над войскам і вымусілі эмігрыраваць у Венгрыю, потым паразумеўся з Чартарыйскімі і вярнуўся. З мэтай аднаўлення ранейшага палітычнага ўплыву ўзяў удзел у арганізацыі Барскай канфедэрацыі, якую падтрымліваў фінансава.

Збудаваў раскошны палац у Беластоку («Падляшскі Версаль»). У 1745 заснаваў у горадзе Вайсковую школу будаўніцтва і інжынерыі.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]