Станіслаў Матэвуш Жавускі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Станіслаў Матэвуш Жавускі
Stanisław Mateusz Rzewuski
Станіслаў Матэвуш Жавускі
POL COA Krzywda.svg
Герб «Крыўда»
сцяг
18-ы Гетман вялікі каронны
1726 — 1728
Папярэднік: Адам Мікалай Сяняўскі
Пераемнік: Юзаф Патоцкі
Ваявода белзскі
1726 — 1728
Папярэднік: Стэфан Патоцкі
Пераемнік: Станіслаў Уладзіслаў Патоцкі
 
Дзейнасць: дыпламат
Нараджэнне: 1662(1662)
Падгорцы
Смерць: 4 лістапада 1728(1728-11-04)
Львоў
Род: Жавускія
Бацька: Міхал Фларыян Жавускі
Маці: Ганна Дзержкаўна
Жонка: 1) Дарота Цетнер
2) Людвіка Куніцкая
Дзеці: Вацлаў Пётр, Севярын Юзаф, Марыяна, Сабіна, Ганна
 
Узнагароды:
Ордэн Белага арла

Станіслаў Матэвуш Жавускі (польск.: Stanisław Mateusz Rzewuski, 16624 лістапада 1728, Львоў) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай. Палкоўнік каралеўскі (1690), крайчы вялікі каронны (1702), рэферэндар вялікі каронны (1703), гетман польны каронны (17061726) і гетман вялікі каронны (17261728), ваявода падляшскі (17101726) і белзскі (17261728). Староста хэлмскі, драгавыскі, клодаўскі, навасельскі і любомльскі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з роду Жавускіх. Нарадзіўся ў 1662 годзе, сын падваяводы львоўскага і надворнага падскарбія кароннага Міхала Фларыяна Жавускага (памёр у 1687) і Ганны Дзержкаўны.

З 1690 года палкоўнік каралеўскі. У 1686 і 1691 гадах ўдзельнічаў у двух паходах польскай арміі на Малдаўскае княства. У 1693 у чале польскага пасольства ездзіў у Крымскае ханства. У тым жа годзе адправіўся з пасольствам Турцыю. У 1698 годзе ўдзельнічаў у ваеннай кампаніі супраць крымскіх татараў. У 1702 годзе быў прызначаны крайчым вялікім каронным.

У 1703 годзе кароль Аўгуст Моцны прызначыў Станіслава Матэвуша рэферэндарам вялікім каронным. У 1703 годзе, як регіментар каронных войскаў, удзельнічаў у падаўленні казацкага паўстання пад кіраўніцтвам Сямёна Палія на Правабярэжнай Украіне. У 1705 годзе прыняў удзел у бітве пад Варшавай. У наступным 1706 годзе Станіслаў Матэвуш Жавускі быў прызначаны гетманам польным каронным і камандаваў часткай польскіх войскаў у бітве пад Калішам. Пасля абмежавання гетманскіх паўнамоцтваў на сойме 1717 года перайшоў у апазіцыю да Аўгуста Моцнага.

У 1720 годзе Станіслаў Матэвуш Жавускі купляе Падгорацкі замак разам з навакольнымі вёскамі ў Канстанціна, сына польскага караля Яна Сабескага.

У 1726 годзе пасля смерці Адама Мікалая Сяняўскага Станіслаў Матэвуш Жавускі быў прызначаны гетманам вялікім каронным і ваяводай белзскім. Узнагароджаны ордэнам Белага Арла[1].

Памёр у Львове 4 лістапада 1728 года.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Станіслаў Матэвуш Жавускі быў двойчы жанаты. У 1690 годзе пабраўся першым шлюбам з Даротай Цэтнер, а ў 1694 годзе другі раз ажаніўся з Людвікай Куніцкай. Дзеці:

Зноскі

  1. Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705-2008, 2008, s.216. (польск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]