Анатолій Міхайлавіч Дашко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 00:10, 28 чэрвеня 2017, аўтар KrBot (размовы | уклад) (+ {{ізаляваны артыкул}})
Анатолій Міхайлавіч Дашко
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання
з 11 кастрычніка 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў

Нараджэнне 25 студзеня 1960(1960-01-25) (64 гады)
г. Нясвіж, Мінская вобласць
Узнагароды
Медаль «За працоўныя заслугі»
Медаль «За працоўныя заслугі»

Анатолій Міхайлавіч Дашко (нар. 25 студзеня 1960, г. Нясвіж, Мінская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Біяграфія

Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, урач-лячэбнік; Беларускую медыцынскую акадэмію паслядыпломнай адукацыі па спецыяльнасці «Арганізацыя аховы здароўя», урач-арганізатар аховы здароўя.

Працаваў урачом-акушэрам-гінеколагам, раённым гінеколагам установы аховы здароўя «Ганцавіцкая цэнтральная бальніца» Брэсцкай вобласці; клінічным ардынатарам кафедры акушэрства і гінекалогіі Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута; урачом-акушэрам-гінеколагам Брэсцкага радзільнага дома; загадчыкам аддзялення аператыўнай гінекалогіі; галоўным урачом установы аховы здароўя «Брэсцкі абласны радзільны дом».

З'яўляўся дэпутатам Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў.

З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь».

Асабістае жыццё

Жанаты, мае дачку і сына.

Зноскі

Спасылкі