Рычард Адамс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рычард Джордж Адамс
Richard George Adams
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні англ.: Richard George Adams
Дата нараджэння 9 мая 1920(1920-05-09) (104 гады)
Месца нараджэння Ньюберы, Беркшыр, Англія
Дата смерці 24 снежня 2016(2016-12-24)[1][2][…] (96 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства  Вялікабрытанія
Бацька Evelyn Adams[d][3]
Жонка Barbara Elizabeth Acland[d]
Дзеці Juliet Vera Lucy Adams[d] і Rosamund Beatrice Elizabeth Adams[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Жанр фэнтэзі, дзіцячая проза
Мова твораў англійская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Рычард Джордж Адамс (анг.: Richard George Adams, нар. 9 мая 1920, Ньюберы, Беркшыр) — англійскі пісьменнік, вядомы дзякуючы раману-казцы «Карабельны пагорак».

Біяграфія

У 1940-1946 гадах Р. Адамс служыў у брытанскай арміі; удзельнік Другой сусветнай вайны. У 1948 годзе ён паступіў у Оксфардскі ўніверсітэт, дзе вывучаў найноўшую гісторыю і літаратуру. У перыяд з 1948 па 1974 год працаваў чыноўнікам міністэрства мясцовага кіравання (які стаў пазней міністэрствам абароны навакольнага асяроддзя).

Пасля выхаду яго бэстсэлераў Насельнікі пагоркаў і Шардзік Р. Адамс кінуў працу ў міністэрстве, стаў прафесійным пісьменнікам і пераехаў на востраў Мэн (у сувязі з больш спрыяльным там падаткаабкладаннем).

Р. Адамс з'яўляецца прэзідэнтам Каралеўскага таварыства па абароне жывёл ад жорсткага абыходжання; балатуючыся на выбарах як незалежны кандыдат-кансерватар, Адамс выступаў за забарону ў Англіі палявання на ліс і за правы жывёл.

Распавядаючы пра гісторыю стварэння свайго першага, найвядомага рамана, Р. Адамс кажа, што ён паўстаў з гісторый пра трусоў, складзеных і расказаных ім сваім дочкам Джуліет і Розамунд падчас частых паездак на выхадныя з іх лонданскай кватэры «на прыроду» у маленькі дамок На пагорках, на паўднёвым захадзе ад брытанскай сталіцы.

У цяперашні час Рычард са сваёй жонкай Элізабет жывуць у мястэчку Уайтчорч, недалёка ад роднага горада Адамса.

  1. BBC News: Watership Down author Richard Adams dies aged 96 Праверана 27 снежня 2016.
  2. https://www.watership-down.com/2016/12/27/requiescat-in-pace/
  3. Lundy D. R. The Peerage
  4. а б Who's who(untranslated), 1849. — ISSN 0083-937X