Рычард Адамс
| Рычард Джордж Адамс | |
|---|---|
| Richard George Adams | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Імя пры нараджэнні | англ.: Richard George Adams |
| Дата нараджэння | 10 мая 1920[1][2][…] |
| Месца нараджэння | Ньюберы, Беркшыр, Англія |
| Дата смерці | 24 снежня 2016[3][4][…] (96 гадоў) |
| Месца смерці |
|
| Грамадзянства | |
| Бацька | Evelyn Adams[d][6] |
| Жонка | Barbara Elizabeth Acland[d] |
| Дзеці | Juliet Vera Lucy Adams[d] і Rosamund Beatrice Elizabeth Adams[d] |
| Альма-матар | |
| Месца працы | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменнік |
| Жанр | фэнтэзі, дзіцячая проза |
| Мова твораў | англійская |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
| Прэміі | |
| Узнагароды | |
Рычард Джордж Адамс (англ.: Richard George Adams; 9 мая 1920, Ньюберы, Беркшыр — 24 снежня 2016) — англійскі пісьменнік, вядомы дзякуючы раману-казцы «Карабельны пагорак».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1940—1946 гадах Р. Адамс служыў у брытанскай арміі; удзельнік Другой сусветнай вайны. У 1948 годзе ён паступіў у Оксфардскі ўніверсітэт, дзе вывучаў найноўшую гісторыю і літаратуру. У перыяд з 1948 па 1974 год працаваў чыноўнікам міністэрства мясцовага кіравання (які стаў пазней міністэрствам абароны навакольнага асяроддзя).
Пасля выхаду яго бэстсэлераў Насельнікі пагоркаў і Шардзік Р. Адамс кінуў працу ў міністэрстве, стаў прафесійным пісьменнікам і пераехаў на востраў Мэн (у сувязі з больш спрыяльным там падаткаабкладаннем).
Р. Адамс з’яўляецца прэзідэнтам Каралеўскага таварыства па абароне жывёл ад жорсткага абыходжання; балатуючыся на выбарах як незалежны кандыдат-кансерватар, Адамс выступаў за забарону ў Англіі палявання на ліс і за правы жывёл.
Распавядаючы пра гісторыю стварэння свайго першага, найвядомага рамана, Р. Адамс кажа, што ён паўстаў з гісторый пра трусоў, складзеных і расказаных ім сваім дочкам Джуліет і Розамунд падчас частых паездак на выхадныя з іх лонданскай кватэры «на прыроду» у маленькі дамок На пагорках, на паўднёвым захадзе ад брытанскай сталіцы.
У цяперашні час Рычард са сваёй жонкай Элізабэт жывуць у мястэчку Уайтчорч, недалёка ад роднага горада Адамса.
Зноскі
- 1 2 3 Who's who — (untranslated), 1849. — ISSN 0083-937X
- ↑ Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew, D. Cannadine — Oxford: OUP, 2004.
- ↑ BBC News: Watership Down author Richard Adams dies aged 96 Праверана 27 снежня 2016.
- ↑ https://www.watership-down.com/2016/12/27/requiescat-in-pace/
- ↑ https://web.archive.org/web/20160401151603/http://jeugdliteratuur.org/auteurs/richard-adams
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- Нарадзіліся 10 мая
- Нарадзіліся ў 1920 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Беркшыры
- Памерлі 24 снежня
- Памерлі ў 2016 годзе
- Памерлі ў Оксфардзе
- Члены Каралеўскага літаратурнага таварыства
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Удзельнікі Другой сусветнай вайны
- Пісьменнікі Вялікабрытаніі
- Пісьменнікі-анімалісты
- Англамоўныя пісьменнікі