Дом мод-2

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 19:45, 16 кастрычніка 2017, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (аўтаматычны перанос катэгорыі)
Будынак
Дом мод-2
Дом мод-2 і гмах інстытута Белпобыттэхпраекта
Дом мод-2 і гмах інстытута Белпобыттэхпраекта
53°54′24″ пн. ш. 27°32′33″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Архітэктар П. Кракалёў, В. Алейнікава
Будаўніцтва 19761982 гады
Map

Дом мод-2 — шасціпавярховы будынак у Мінску, размешчаны па адрасе вул. Мельнікайтэ № 4.

Пабудаваны ў 19761982 гг. паводле праекта архітэктараў П. Кракалёва і В. Алейнікавай у ансамблі з будынкам інстытута Белпобыттэхпраекта (вул. Мельнікайтэ № 2), з якім аб'яднаны на ўзроўні трэцяга паверху крылом.

Дом мод-2 і будынак інстытута Белпобыттэхпраекта з боку Юбілейнай плошчы

Дом мод мае арыгінальную ярусную прасторавую кампазіцыю ў пластычных гранёных формах. Вертыкальная накіраванасць першага—трэцяга паверхаў дасягаецца пілонамі і вузкімі аконнымі праёмамі. Чацверты—шосты паверхі маюць гарызантальную кампазіцыю, якая ствараецца чаргаваннем стужачнага зашклення і міжпаверхавымі бетоннымі паясамі. Будынак завяршае прамавугольны ў плане двухпавярховы аб'ём, дзе размешчаныя тэхнічныя памяшканні. Унутры вестыбюль, двухсветлавы салон заказаў, зала на 300 месцаў для дэманстрацыі мадэляў, сталоўка, адміністрацыйныя, вытворчыя памяшканні. У апрацоўцы інтэр'ераў выкарыстаныя светлы і блакітна-ружовы мармур, ракушачнік, дэкаратыўная тынкоўка, акмігран. У салоне заказаў — вітраж з каляровага шкла на тэму «Беларусь».

Літаратура