Ракушачнік
Выгляд
Раку́шачнік, ракушняк — разнавіднасць вапняку, пераважна складзеная з цэлых ракавін марскіх жывёл і іх кавалкаў.
Ракушачнік утвараецца ў літаральнай і сублітаральнай зонах акіянаў і мораў. Паводле складу падзяляецца на брахіяпадобны, гастрападобны, нумулітавы і інш. Валодае невялікай цвёрдасцю і шчыльнасцю. Аб'ёмная маса 1,1—2,24 г/см³. Лёгка паддаецца механічнай апрацоўцы.
Ракушачнік выкарыстоўваецца ў якасці сценавога і дэкаратыўнага будаўнічага матэрыялу, напаўняльніка (у выглядзе пяску і друзу) у вытворчасці лёгкага бетону і ў вытворчасці вапны, цэменту і вапнавай мукі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 285. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 355.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ракушечник(недаступная спасылка) // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)