Валянцін Іванавіч Ермаловіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валянцін Іванавіч Ермаловіч
Дата нараджэння 17 сакавіка 1925(1925-03-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 снежня 2004(2004-12-22) (79 гадоў)
Месца смерці Магілёў
Адукацыя
Прафесія акцёр
Тэатр Магілёўскі абласны драматычны тэатр
Прэміі
Узнагароды Заслужаны работнік культуры БССР

Валянцін Іванавіч Ермаловіч (17 сакавіка 1925, в. Малыя Навасёлкі, Койданаўскі раён, Мінская акруга, БССР — 22 снежня 2004, Магілёў, Беларусь) — акцёр. Заслужаны работнік культуры БССР (1988).

Біяграфія

Да вайны закончыў 9 класаў Дзяржынскай СШ. У 1944 годзе мабілізаваны ў Чырвоную армію, з баямі прайшоў Заходнюю Беларусь, Польшчу, Усходнюю Прусію, Германію. Чатыры разы быў паранены. У 1946 г. закончыў 10 класаў Дзяржынскай СШ і паступіў вучыцца ў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут на акцёрскі факультэт. У 1950—1956 гг. акцёр Пінскага, потым Магілёўскага абласных драматычных тэатраў. З 1956 г. выкладчык асноў рэжысуры і майстэрства акцёра Магілёўскага культурна-асветнага вучылішча. З 1978 г. рэжысёр Краснапольскага народнага тэатра Магілёўскай вобласці. Працаваў рэжысёрам многіх тэатральных калектываў.

Узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, 9 медалямі, Граматай Вярхоўнага Савета БССР (1978) і інш. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1986), лаўрэат Усесаюзных фестываляў самадзейнай мастацкай творчасці (1988; 1991) і інш.

Браты Валянціна Ермаловіча: Мікола (1921—2000) — публіцыст і літаратуразнаўца, і Лявон (1923—2004) — партызан, узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём «Партызану Айчыннай вайны» 1-й ступені і іншымі, пасля вайны працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры.

Зноскі

Літаратура

  • Ермаловіч Валянцін Іванавіч // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 622.