Пётр Клінгер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Клінгер
польск.: Piotr Klinger
Род дзейнасці святар, педагог
Дата нараджэння каля 1582
Месца нараджэння Прусія
Дата смерці ліпень 1619
Месца смерці Бранева

Пётр Клінгер (польск.: Piotr Klinger; каля 1582, Прусія[1] (Вармія[2]) – ліпень 1619, Бранева[1]) – езуіцкі святар і педагог.

Па сканчэнні класа рыторыкі ў бранеўскай гімназіі ўступіў у Рызе ў Таварыства Ісуса 28 верасня 1598 г. Прайшоўшы выпрабаванні ў навіцыяце (1598–1600), авалодваў педагагічным майстэрствам пад кіраўніцтвам прафесара Ларэнція Боера ў настаўніцкай семінарыі пры Дэрпцкім езуіцкім калегіуме (1600–1601). Вывучаў філасофію ў Браневе (1676–1679), а тэалогію ў Віленскай акадэміі (1605–1609). У 1608 г. быў высвечаны ў Вільні на ксяндза[2].

Прафесар рыторыкі ў настаўніцкай семінарыі пры Полацкім езуіцкім калегіуме (1610–1612). Выкладаў палемічную тэалогію (1612–1615, 1617–1619) і займаў пасаду прэфекта музычнай бурсы (1618–1619) ў Бранеўскім езуіцкім калегіуме. Прафесар Св. Пісання ў Віленскай акадэміі (1615–1616), прэфект штудый для семінарыстаў-езуітаў і дырэктар Папскай семінарыі ў Браневе (1618–1619).

Пакінуў у рукапісах лекцыі па Св.Пісанні, якія чытаў у Віленскай акадэміі ў 1616 г.[3]

Зноскі

  1. а б Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  2. а б Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. – Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie –Wydawnictwo WAM, 2017. – s. 76.
  3. Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. – Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie –Wydawnictwo WAM, 2017. – s. 76–77.

Літаратура

  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / оprac. L. Grzebień. – Kraków: Wyd-wo WAM, 1996. – 882 s.
  • Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. – Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie –Wydawnictwo WAM, 2017. – 188 s.