Пётр Клінгер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Клінгер
польск.: Piotr Klinger
Дата нараджэння каля 1582
Месца нараджэння
Дата смерці ліпень 1619
Месца смерці
Род дзейнасці святар

Пётр Клінгер (польск.: Piotr Klinger; каля 1582, Прусія[1] (Вармія[2]) — ліпень 1619, Бранева[1]) — езуіцкі святар і педагог.

Па сканчэнні класа рыторыкі ў бранеўскай гімназіі ўступіў у Рызе ў Таварыства Ісуса 28 верасня 1598 г. Прайшоўшы выпрабаванні ў навіцыяце (1598—1600), авалодваў педагагічным майстэрствам пад кіраўніцтвам прафесара Ларэнція Боера ў настаўніцкай семінарыі пры Дэрпцкім езуіцкім калегіуме (1600—1601). Вывучаў філасофію ў Браневе (1676—1679), а тэалогію ў Віленскай акадэміі (1605—1609). У 1608 г. быў высвечаны ў Вільні на ксяндза[2].

Прафесар рыторыкі ў настаўніцкай семінарыі пры Полацкім езуіцкім калегіуме (1610—1612). Выкладаў палемічную тэалогію (1612—1615, 1617—1619) і займаў пасаду прэфекта музычнай бурсы (1618—1619) ў Бранеўскім езуіцкім калегіуме. Прафесар Св. Пісання ў Віленскай акадэміі (1615—1616), прэфект штудый для семінарыстаў-езуітаў і дырэктар Папскай семінарыі ў Браневе (1618—1619).

Пакінуў у рукапісах лекцыі па Св. Пісанні, якія чытаў у Віленскай акадэміі ў 1616 г.[3]

Зноскі

  1. а б Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  2. а б Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — s. 76.
  3. Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — s. 76-77.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień  (польск.). — Kraków: Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
  • Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — 188 s.