Геранім Гарабурда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Геранім Гарабурда
польск.: Hieronim Haraburda,
лац.: Hieronimus Haraburda
Род дзейнасці святар, педагог
Дата нараджэння 14 верасня 1735
Месца нараджэння Літва
Дата смерці ліпень 1820
Месца смерці Чарэя
Месца працы

Геранім Гарабурда (польск.: Hieronim Haraburda, лац.: Hieronimus Haraburda; 14 верасня 1735, Літваліпень 1820, Чарэя) — святар, педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 21 жніўня 1750 г. у Вільні. У 1762 г. высвечаны на ксяндза. Прафесар філасофіі ў Мінскім (1766–1768), Полацкім (1768–1771) і Нясвіжскім (1771–1772) езуіцкіх калегіумах. Прэфект штудый ў Нясвіжы і кіраўнік архіва Мазавецкай правінцыі Таварыства Ісуса (1772–1773)[1]. Набыў друкарскі досвед, працуючы ў выдавецкіх установах Варшавы і Нясвіжа[2]. Пасля скасавання Ордэна езуітаў (1773) працаваў у школах Адукацыйнай камісіі: прэфектам у Нясвіжы і прарэктарам у Халопенічах[3].

З 28 лютага 1806 г. у Полацку. Прэфект Полацкай друкарні (1806–1809 і 1811–1814)[1][4]. Карыстаўся вялікай павагай з боку полацкай вучнёўскай моладзі, якая з розных нагодаў прысвячала яму свае вершаваныя творы[2]. Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) Г. Гарабурда, найстарэйшы езуіт у Полацку[2], быў вымушаны застацца на Беларусі, дзе ў хуткім часе і памёр у чарэйскім кляштары базыльянаў[1].

Зноскі

  1. а б в Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  2. а б в Kadulska, I. Pracownicy książki w Akademii Połockiej (1812–1820) / I. Kadulska // Acta Universitatis Lodziensis. Folia litteraria Polonica. 4(34), 2016. – s. 261.
  3. Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  4. Баўтовіч, М. Кнігадрук у Полацку ад . да . / М. Баўтовіч // Кнігадрук у Полацку (1774 – 1829): Бібліяграфічнае выданне / укладальнік М. Баўтовiч. – Полацк: Выдавецкая ініцыятыва “Полацкая ляда”, 2018. – С. 13.

Літаратура

  • Баўтовіч, М. Кнігадрук у Полацку ад 1774 г. да 1829 г. / М. Баўтовіч // Кнігадрук у Полацку (1774 – 1829): Бібліяграфічнае выданне / укладальнік М. Баўтовiч. – Полацк: Выдавецкая ініцыятыва “Полацкая ляда”, 2018. – 204 с.
  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / оprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
  • Kadulska, I. Pracownicy książki w Akademii Połockiej (1812–1820) / I. Kadulska // Acta Universitatis Lodziensis. Folia litteraria Polonica. 4(34), 2016. – s. 257 – 265