Адукацыйная камісія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Адукацыйная камісія — скарочаная назва Камісіі народнай асветы (польск.: Komisja Edukacji Narodowej) — установа па кіраўніцтву народнай асветай у Рэчы Паспалітай. Першая падобнага роду ўстанова ў Еўропе[1].

Была заснаваная Соймам Рэчы Паспалітай (17731775). У яе стварэнні бралі ўдзел асветнікі Г.Калантай, І.Патоцкі, Р.Пірамовіч, Я.Снядэцкі, І.Храптовіч і інш. Першы старшыня (1773-1776) - І.Масальскі. Кіруючыся інтарэсамі патрыятычных колаў шляхты і гараджан, што спрабавалі вывесці краіну з эканамічнага і палітычнага крыхісу, Адукадыйная камісія ажыццявіла рэформу школ і ўніверсітэтаў у духу ідэй Асветніцтва. Правядзенню гэтых мерапремстваў спрыяла забарона папам рымскім Ордэна езуітаў[2]. Усе былыя навучальныя установы і маёмасць Ордэна на тэрыторыі краіны перадавалася ў рукі камісіі.

У 1783 г. быў зацверджаны "Статут, прадпісаны для акадэмій і школ Рэчы Паспалітай. Камісіі непасрэдна падпарадкоўваліся Ягелонскі універсітэт у Кракаве і Галоўнай школе Вялікага княства Літоўскага (пазней Віленскі ўніверсітэт), якія сталі вышэйшай ступенню новай сістэмы адкацыі і галоўнымі навучальнымі цэнтрамі адпаведна ў Польшчы і ВКЛ. Сярэднюю ступень адукацыі складалі акруговыя і падакруговыя школы.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Пасэ, У.С. Адукацыная камісія / У.С. Пасэ // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1. А - Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М.В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э.Э. Жакевіч. - Мінск: БелЭн, 1993. - С. 62
  2. Кізіма С. А.,…

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кізіма С.А., Лянцэвіч В.М., Самахвалаў Дз.С. Гісторыя Беларусі: Курс лекцый. – Мн.: Выд-ва МІК, 2003. – 91 с.