Халопенічы
Гарадскі пасёлак
Халопенічы
| ||||||||||||||||||||||
Хало́пенічы[2] (трансліт.: Chalopieničy, руск.: Холопеничи) — гарадскі пасёлак у Крупскім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Халопеніцкага сельсавета. За 34 км ад г. Крупкі, 28 км ад чыгуначнай станцыі Крупкі на лініі Мінск—Орша, 134 км ад Мінска. Насельніцтва 1 398 чал. (2017)[1].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Вядомыя з 1451, невялікае мястэчка ў Аршанскім павеце ВКЛ. Належалі Ф. Далгадовічу, Кезгайлам, Нонгартам, Храптовічам і інш. У 1669 дзейнічаў манастыр дамініканцаў, у 1708 пабудаваны касцёл, у 1712 царква. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай, калі Орша апынулася ў Расійскай Імперыі, Халопенічы выконвалі ролю адміністрацыйнага цэнтра рэшты Аршанскага павета. У 1775 адчыненая школа. З 1793 у складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Барысаўскага павета. З 1920 у Мінскай губерні БССР. У 1924—1931 і 1935—1960 цэнтр раёна. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты стварылі тут лагер смерці (знішчылі 1600 чал.); дзейнічала патрыятычнае падполле.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
Прадпрыемствы машынабудавання, харчовай прамысловасці.
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Успенская царква (1863)
- Помнік Адаму Багдановічу (1998, аўтар У. Лятун)
- Брацкая магіла
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Рузаля Асьмак (каля 1822—1877), казачніца, бабка Адама Багдановіча па матчынай лініі.
- А. Я. Багдановіч (1862—1940), беларускі краязнавец, мовазнавец, фалькларыст, бацька М. Багдановіча
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Холопеничи // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Халопенічы
Геаграфічныя звесткі па тэме Халопенічы на OpenStreetMap