Аляксандр Міхайлавіч Кішчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Міхайлавіч Кішчанка
Фатаграфія
марка Рэспублікі Беларусь, 2008
Дата нараджэння 13 мая 1933(1933-05-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 лістапада 1997(1997-11-11) (64 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, мастак-мазаічыст
Месца працы
Жанр партрэт
Вучоба
Вядомыя працы Беларусь партызанская, Габелен стагоддзя
Уплыў на Валерый Даўгала
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Міхайлавіч Кішчанка (13 мая 1933, вёска Белы Калодзеж, Багучарскі раён, Варонежская вобласць11 лістапада 1997) — беларускі мастак, аўтар вядомага «Габелену стагоддзя», які занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса. Народны мастак Беларусі (1991)

Капэрта «75 год са дня нараджэння Кішчанка А. М.», илюстрацыя — мазаіка на будынку ў мікрараёне Усход, г. Мінск, 1978. Мастак капэрты — Мікола Рыжы.

Біяграфія

У 1960 годзе скончыў Львоўскі інстытут прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва. Працаваў ва ўсіх жанрах станковага жывапісу, манументальна-дэкаратыўным мастацтве, габелене.

З 1964 года ў Беларускім саюзе мастакоў. У 196370 выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.

Мазаікі

  • «Беларусь партызанская» (1973), смальта. Знаходзіцца на гасцініцы «Турыст»
  • «Кастрычнік» (1975), смальта. Знаходзіцца на будынку БЕЛГІПРААГРАХАРЧПРАМА. Картон да мазаікі стварыў у 1973 годзе у майстэрні мінскага мастацкага камбіната сучасны беларускі мастак-манументаліст Валерый Даўгала.
  • «Горад культуры», «Горад навукі», «Горад-будаўнік», «Горад-ваяр» (1977-1978), смальта. Серыя панно на будынках у мікрараёне Усход-1

Габелены

  • «Раніца. Абуджэнне». (1972) у суаўтарстве з А. Бельцюковай
  • «Габелен стагоддзя». (1991-1995), воўна. Памеры – 14х19 метраў. Вага – амаль 300 кілаграм.

Узнагароды

Зноскі

Літаратура

  • Аляксандр Міхайлавіч Кішчанка // БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.315