Мікола Рыжы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікола Рыжы
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні Мікалай Дзмітрыевіч Рыжы
Дата нараджэння 2 снежня 1953(1953-12-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 сакавіка 2017(2017-03-30) (63 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр нацюрморт, партрэт, экслібрыс
Вучоба
Уплыў Генадзь Сцяпанавіч Грак, Васіль Пятровіч Шаранговіч і Павел Канстанцінавіч Любамудраў
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікола Рыжы, сапр. Мікалай Дзмітрыевіч Рыжы (2 снежня 1953, в. Уцеха, Барысаўскі раён — 30 сакавіка 2017) — беларускі мастак, ілюстратар[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Маляваў з дзяцінства. У 1964 годзе паступіў вучыцца ў Рэспубліканскую школу-інтэрнат імя І. В. Ахрэмчыка на аддзяленне выяўленчага мастацтва. У 1972 годзе перамог у мастацкім конкурсе да 90-годдзя Янкі Купалы. У 1973 годзе паступіў у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут на аддзяленне графікі, дзе вучыўся ў Г. С. Грака, В. П. Шаранговіча, П. К. Любамудрава. Удзельнічаў у рэспубліканскіх і ўсесаюзных мастацкіх выстаўках з 1976 года, прымаў удзел у міжнародных мастацкіх форумах Еўропы і ЗША.

У 1993 годзе ўвайшоў у Беларускі Саюз мастакоў.

Жыў і працаваў у г. Барысаве.

Памёр 30 сакавіка 2017 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

«Беларускі экслібрыс» Міколы Рыжага з 1987 па 1997 гады. Мінск, Палац Мастацтваў, вернісаж 23 лістапада 2014

Працаваў ў галіне кніжнай, станковай графіцы і экслібрыса[2].

У 1976 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» выйшла першая кніга ў афармленні Міколы Рыжага — казка «Забаронены вузел». Далей мастак аформіў шэраг кніг, сярод каторых «Блікі сонца» Максіма Танка, «Рэпартаж з пятлей на шыі» Юліуса Фучыка, «Маўглі» Кіплінга, «Вужовы кароль» Ул. Ягоўдзіка. З’яўляецца аўтарам ілюстрацый да 60 кніжных выданняў.

Мастак падараваў мінскаму Музею сучаснага выяўленчага мастацтва 40 сваіх экслібрысаў[3].

Супрацоўніцтва з Белпоштай[правіць | правіць зыходнік]

Стварыў больш за 200 арыгінал-макетаў паштовых марак, мастацкіх капэрт і картак[4]. У яго працах адлюстраваны архітэктурныя помнікі Беларусі, гістарычныя асобы і падзеі. Адна з серый марак Міколы Рыжага, выдадзеных у 1994 годзе, была прысвечана паўстанню 1794 года. У серыю ўвайшлі маркі з партрэтамі Тадэвуша Касцюшкі, Тамаша Ваўжэцкага, Якуба Ясінскага і Міхала Клеафаса Агінскага.

У 1997 годзе Мікола Рыжы стварыў святочную капэрту Першага дня, прысвечаную 480-годдзю Беларускага друку, спецштэмпель да яе і чатыры маркі, якія адлюстроўваюць чатыры перыяды дзейнасці першадрукара Скарыны: Полацкі, Кракаўскі, Пражскі і Віленскі.

У 1999 годзе ў Беларусі ўпершыню былі выдадзены 2 маркі і мастацкія капэрты са спецштэмпелем пад лагатыпам EUROPA, якія былі прысвечаны Белавежскай пушчы і Бярэзінскаму біясфернаму запаведніку. Мастаком праекта быў Мікола Рыжы.

У 2002 годзе па эскізе мастака быў выданы блок паштовых марак, прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.

У 2007 годзе Мікола Рыжы распрацаваў эскізы мастацкіх маркіраваных капэрт, прысвечаных 125-годдзю гэтых беларускіх паэтаў. Капэрты змяшчаюць выявы паэтаў на фоне родных мясцін і сюжэтаў з іх твораў, а на марках адлюстрованы выявы іх дамоў-музеяў.

У 2009 годзе Мікола Рыжы ўвекавечыў у мастацтве ўзвядзенне памятнай стэлы, прысвечанай жыхарам роднай вёсцы Уцеха Барысаўскага раёна. Мастак таксама намаляваў графічную серыю партрэтаў землякоў-адраджэнцаў 20-30-х гадоў ХХ стагоддзя: Кастусь Езавітаў, Алесь Бярозка, Аўген Калубовіч, Аркадзь Смоліч, Васіль Захарка, Вацлаў Ластоўскі, Радаслаў Астроўскі, Яўхім Кіпель. Гравюры былі апублікаваны ў часопісе «Полацак» (Кліўленд, ЗША)[5].

Яшчэ адна галіна мастацтва, у якой працаваў Мікола Рыжы — жывапіс[6]. Пераважна ў жанры нацюрморта.

Выстаўкі[правіць | правіць зыходнік]

  • У снежні 2013 года у мінскай галерэі БелАРТ адбылася асабістая выстаўка твораў жывапісу Міколы Рыжага, прысвечаная яго юбілею[7].
  • У 2019 годзе адбылася персанальная выстаўка, прымеркаваная да 65-годдзя з дня нараджэння мастака ў мастацкай галерэі «З’ява» цэнтральнай раённай бібліятэцы г. Барысава.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • дыплом I ступені ў Рэспубліканскім конкурсе кнігі за ілюстрацыі да выдання Ул. Бутрамеева «Вялікія і славутыя людзі беларускай зямлі».
  • II прэмія ў міжнародным конкурсе экслібрыса да 500-годдзя Францыска Скарыны (1990).
  • III прэмія ў міжнародным конкурсе «Exlibris» у Італіі (1990).

Атрымаў шмат дыпломаў за афармленне дзіцячых падручнікаў, якія друкавала выдавецтва «Народная Асвета».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларускі саюз мастакоў: Энцыклапедычны даведнік / аўтар-складальнік Б. А. Крэпак і інш. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — С. 463. — 664 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]