Аляксандр Міхайлавіч Кішчанка
Jump to navigation
Jump to search
Аляксандр Міхайлавіч Кішчанка | |
---|---|
![]() марка Рэспублікі Беларусь, 2008 | |
Дата нараджэння | 13 мая 1933 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 лістапада 1997 (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | дзеяч мастацтваў, мастак, мастак-мазаічыст |
Месца працы | |
Жанр | партрэт |
Вучоба | |
Вядомыя працы | Габелен стагоддзя |
Уплыў на | Валерый Даўгала |
Прэміі | |
Узнагароды | |
![]() |
Аляксандр Міхайлавіч Кішчанка (13 мая 1933, вёска Белы Калодзеж, Багучарскі раён, Варонежская вобласць — 11 лістапада 1997) — беларускі мастак, аўтар вядомага «Габелену стагоддзя», які занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса. Народны мастак Беларусі (1991)

Капэрта «75 год са дня нараджэння Кішчанка А. М.», илюстрацыя — мазаіка на будынку ў мікрараёне Усход, г. Мінск, 1978. Мастак капэрты — Мікола Рыжы.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1960 годзе скончыў Львоўскі інстытут прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва. Працаваў ва ўсіх жанрах станковага жывапісу, манументальна-дэкаратыўным мастацтве, габелене.
З 1964 года ў Беларускім саюзе мастакоў. У 1963—70 выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.
Мазаікі[правіць | правіць зыходнік]
- «Беларусь партызанская» (1973), смальта. Знаходзіцца на гасцініцы «Турыст»
- «Кастрычнік» (1975), смальта. Знаходзіцца на будынку БЕЛГІПРААГРАХАРЧПРАМА. Картон да мазаікі стварыў у 1973 годзе у майстэрні мінскага мастацкага камбіната сучасны беларускі мастак-манументаліст Валерый Даўгала.
- «Горад культуры», «Горад навукі», «Горад-будаўнік», «Горад-ваяр» (1977-1978), смальта. Серыя панно на будынках у мікрараёне Усход-1
Габелены[правіць | правіць зыходнік]
- «Раніца. Абуджэнне». (1972) у суаўтарстве з А. Бельцюковай
- «Габелен стагоддзя». (1991-1995), воўна. Памеры – 14х19 метраў. Вага – амаль 300 кілаграм.
Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]
- Дзяржаўная прэмія БССР (1980).
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1996) — за манументальны габелен «Габелен стагоддзя».
- Медаль Францыска Скарыны (1993).
- Народны мастак Беларусі (1991).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — С. 315. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8.
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 13 мая
- Нарадзіліся ў 1933 годзе
- Памерлі 11 лістапада
- Памерлі ў 1997 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Народныя мастакі Беларусі
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Беларусі
- Мастакі-габеленісты Беларусі