Барыс Абрамавіч Забораў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 22:04, 8 ліпеня 2019, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (→‎Літаратура: прыбіранне катэгорыі, якую вырашана выдаліць з дапамогай AWB)
Барыс Абрамавіч Забораў
Фатаграфія
Дата нараджэння 16 кастрычніка 1935(1935-10-16)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 студзеня 2021(2021-01-20)[2][1] (85 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Абрам Забораў
Дзеці Кірыл Забораў[d]
Род дзейнасці мастак
Жанр партрэт, пейзаж, сюжэтна - тэматычная карціна
Вучоба
Мастацкі кірунак рэалізм
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Барыс Абрамавіч Забораў (16 кастрычніка 1935, Мінск) — беларускі і французскі жывапісец і графік, сын мастака Абрама Заборава.

Біяграфія

З 1949 па 1954 год вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы, потым ў Інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна Акадэміі мастацтваў СССР. У 1956 годзе перавёўся ў Маскоўскі дзяржаўны мастацкі інстытут імя В. І. Сурыкава, скончыў яго ў 1961 г. па спецыяльнасці «мастак тэатра». Быў сябрам Саюза мастакоў БССР (да 1979). Жыў у г. Мінску, у 1979 годзе эмігрыраваў. Жыве ў Францыі (Парыж).

Творчасць

Працаваў у галіне кніжнай графікі і ў розных жанрах станковага жывапісу.

Займаўся мастацкім афармленнем кніг. Сярод іх зборнік вершаў балгарскіх паэтаў «Ад круч балканскіх», «Вей, ветрык» Яна Райніса, «Гамлет» і «Санеты» У. Шэкспіра, «Выбраная лірыка» Я. Купалы, «Раскідач» Р. Барадуліна, «Кароль Маціуш» Я. Корчака і інш. Зрабіў ілюстрацыі да твораў Ф. Дастаеўскага («Пакорлівая»), А. Пушкіна («Казка аб царэ Салтане»), О. Уайльда «Казкі». У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь захоўваецца каля 50 графічных аркушаў Б. Заборава.

Выканаў 7 кніжных знакаў (экслібрысаў)[4].

У калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь знаходзяцца 5 жывапісных палотнаў 1960 — 1970-х гадоў: партрэты Уладзіміра Маякоўскага і эстонскай мастачкі Імры Арэк, карціны «Палескія музыкі» (1968) і «Зімовае свята», апошняе да эміграцыі палатно «Рамантычны пейзаж» (1977). 17 лютага 2009 г. мастак перадаў музею карціну «Гумно» (2008)[5].

З 27 кастрычніка па 10 снежня 2010 года творы Барыса Заборава экспанаваліся ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь[6].

З 2014 г. расейскі літаратурна—мастацкі часопіс «Знамя» пачаў друкаваць біяграфічнае апавестваванне Б. Заборава «То, што нельга забыць»[7].

Літаратура

  • Художники Советской Белоруссии / редкол.: В. И. Версоцкий, Н. И. Гончаров, Н. Т. Гутиев и др.. — Мн.,: Беларусь, 1976. — 400 с. — 18 000 экз.

Зноскі

  1. а б в г Fichier des personnes décédées Праверана 17 лютага 2021.
  2. https://nn.by/?c=ar&i=266990
  3. Bibliothèque nationale de France BnF catalogue généralParis: BnF. Праверана 25 сакавіка 2017.
  4. Беларускі кніжны знак / склад. А. Тычына, В. Шматаў. — Мн.,: Беларусь, 1975. — 127 с. — 12 000 экз.
  5. К церемонии передачи картин Б.А.Заборова и Дучица от МИДа НХМ РБ. Национальный художественный музей Республики Беларусь.
  6. Борис Заборов. Живопись. Рисунок. Скульптура. Национальный художественный музей Республики Беларусь.
  7. Борис Заборов То, что нельзя забыть // Знамя : журнал. — 2017. — № 6.