Будынак былой прыватнай жаночай гімназіі (Магілёў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Будынак былой прыватнай жаночай гімназіі
53°54′11″ пн. ш. 30°20′11″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Магілёў, вул. вул. Першамайская, 24
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата пабудовы 1875 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001шыфр 513Е000001
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Будынак былой прыватнай жаночай гімназіі — помнік архітэктуры позняга класіцызму. Узведзены ў 1875 з цэглы на Дняпроўскім праспекце (сучасная вул. Першамайская, 24).

Цяпер у будынку размешчаная сярэдняя школа № 1. У сярэдняй школе № 1 да вайны вучыўся Герой Савецкага Саюза Л. Дз. Лорчанка[1].

Архітэктура

Вугал будынка

Трохпавярховы Г-падобны ў плане будынак са скошанай плоскасцю вуглавой часткі. Паверхі аддзеленыя прафіляванымі паяскамі. Сцены першага паверху пакрытыя рустам, астатніх — гладкія, завершаныя шырокім прафіляваным карнізам. Аконныя праёмы прамавугольныя ў простых ліштвах, на другім і трэцім паверхах дэкарыраваны сандрыкамі.

Мемарыяльная дошка

У 1964 г. на будынку ўстаноўлена мемарыяльная дошка Таццяне Раманаўне Карпінскай. Камсамолка Таня Карпінская ў 1941 г. скончыла сярэднюю школу № 1. У Вялікую Айчынную вайну член падпольпай групы (кіраўнік К. Ю. Мэтэ). Кватэра Карпіпскіх па вул. Вялікая Грамадзянская, 66, была асноўпай яўкай падпольшчыкаў. Тут Таня і яе маці В. М. Карпінская друкавалі ўначы па пішучай машынцы падпольную газету «За Родину» (пазней — «За Советскую Родину»), лістоўкі і зводкі Саўінфармбюро, захоўвалі боепрыпасы і медыкаменты для партызан, данясенні разведкі. У сакавіку 1943 г. нацысты арыштавалі Карпінскіх і пасля жорсткіх катаванняў расстралялі. В. М. Карпінская пасмяротна ўзнагароджана ордэнам Леніна, Таня — ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступепі. Імем Тані Карпінскай названы завулак у Магілёве і карабель[1].

Зноскі

  1. а б 26.  // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.

Літаратура

Спасылкі