ФК Базель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 02:19, 3 верасня 2019, аўтар Artsiom91 (размовы | уклад) (→‎Склад: + Рамірыс, Бергстром, Кабрал, - Баланта)
Базель
FC Basel.png
Поўная назва Footballclub Basel 1893
Мянушкі FCB, Bebbi, RotBlau
Заснаваны 15 лістапада 1893
Горад Базель, Швейцарыя
Стадыён Санкт-Якаб Парк
Умяшчальнасць: 38 512
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Суперліга
2018/19 2 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Базель» (ням.: Footballclub Basel 1893) ― швейцарскі футбольны клуб з аднайменнага горада, гуляе ў Швейцарскай Суперлізе. Адзін з самых тытулаваных футбольных клубаў краіны.

Гісторыя

«Базель» з'яўляўся лідарам швейцарскага футбола з канца 1960-х па канец 1970-х гадоў, выйграўшы за гэты час 7 чэмпіёнскіх тытулаў, і ў гэтыя гады лідарам каманды быў атакавалы паўабаронца зборнай Швейцарыі Карл Одэрмат, з якім каманда выйграла 5 чэмпіянатаў. У сезоне 1973/74 «Базелю» атрымалася дайсці да чвэрцьфіналу Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў, дзе швейцарцы ў драматычным супрацьстаянні саступілі шатландскаму «Сэлтыку» з лікам 5:6 па суме двух матчаў.

З пачатку 1980-х клуб на 20 гадоў «сышоў у цень» — на працягу больш чым 20 гадоў «чырвона-сінія» не быді здольнымі выйграць ані чэмпіянат (з 1981 па 2000 гады клуб нават ніводнага разу не атрымліваў медалі), ані кубак краіны, некалькі сезонаў запар «Базель» гуляў у другім швейцарскім дывізіёне. Новы ўздым пачаўся ў 2000-х гадах, калі ў 2002 годзе клуб зрабіў «залаты дубль», пасля чаго ў 2000-х атрымаў перамогу яшчэ ў 4 чэмпіянатах і заваяваўшы 4 кубкі. У 2008 і 2010 гадах «чырвона-сінія» зноў дамагліся «залатога дубля».

У сезоне 2005/06 «Базель» дабраўся да чвэрцьфіналу Кубка УЕФА, перайграўшы ў 1/16 і 1/8 фіналу два французскіх клуба — «Манака» і «Страсбур». У чвэрцьфінале швейцарцы сустрэліся з англійскім «Мідлсбра». У першым матчы, які праходзіў у Швейцарыі, «Базель» атрымаў перамогу з лікам 2:0, і ў матчы ў адказ адкрыў лік на 23-й хвіліне. Аднак «Мідлсбра» да перапынку зраўняў лік, а затым у другім тайме забіў яшчэ двойчы. Да 90-й хвіліне лік паводле сумы двух матчаў быў 3:3, і па правілах гасцявога гола далей праходзіў «Базель», але ўжо ў кампенсаваны расійскім арбітрам Юрыем Баскакавым час Масіма Макаронэ забіў 4-й мяч у браму «Базеля» і вывеў англічанін у паўфінал. У далейшым «Мідлсбра» дабраўся да фіналу, дзе быў разгромлены «Севільяй».

Дасягненні

Склад

Станам на верасень 2019 года.

Паз. Імя Нар.
1 Швейцарыя Бр Ёнас Омлін 1994
4 Швейцарыя Аб Эрай Кюмарт 1998
5 Швейцарыя ПА Сільван Відмер 1993
6 Парагвай Аб Амар Альдэрэтэ 1996
7 Швейцарыя ПА Лука Дзуфі 1990
8 Сербія ПА Здраўка Кузманавіч 1987
9 Нідэрланды Нап Рыкі ван Волфсвінкел 1989
10 Швейцарыя ПА Самуэле Кампа 1995
11 Швейцарыя ПА Наа Акафор 2000
13 Сербія Бр Джорджэ Нікаліч 1997
14 Швейцарыя ПА Валентын Штокер 1989
15 Парагвай Аб Блас Рыверас 1998
17 Бразілія ПА Эрык Рамірыс 2000
Паз. Імя Нар.
18 Швейцарыя Нап Джуліян Фанмос 2001
19 Ангола Нап Афіміко Пулулу 1999
20 Швейцарыя ПА Фабіян Фрай 1989
28 Італія Аб Рауль Петрэта 1997
30 Рэспубліка Косава ПА Эдан Жэгрова 1999
32 Швейцарыя ПА Янік Маршан 2000
33 Швейцарыя ПА Кевін Буа 1993
34 Албанія ПА Таўлант Джака 1991
36 Швецыя Аб Эміль Бергстром 1993
41 Швейцарыя Нап Тыцыян Тушы 2001
43 Швейцарыя Аб Іў Кайзер 1998
98 Бразілія Нап Артур Кабрал 1996
99 Рэспубліка Косава Нап Кемаль Адэмі 1996

Спасылкі