Спаса-Праабражэнская царква (Моталь)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Храм
Спаса–Праабражэнская царква
Спаса-Праабражэнская царква ў 1916 годзе
Спаса-Праабражэнская царква ў 1916 годзе
52°19′02,39″ пн. ш. 25°36′35,22″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Моталь
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Пінская і Лунінецкая епархія
Благачынне Іванаўскае благачынне
Архітэктурны стыль неарускі стыль
Архітэктар Мсціслаў Міхайлавіч Барташэўскі
Дата заснавання 1888
Дата пабудовы 1888
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000277шыфр 113Г000277
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у вёсцы Моталь пабудаваны ў 1877[1] ці ў 1888 годзе[2]. Аб'ект Дзяржаўнага спісу гістарычна-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння.

Гісторыя

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1888 г. з цэглы. Праект храма складзены ў 1867 г. архітэктарам М. Барташэўскім[3]. Будаўніцтва вялося пад наглядам архітэктара К. Увядзенскага[4]. Папярэдні храм з дваром святара, размешчаныя на старажытным гарадзішчы, адзначаюцца ў інвентары 1555 г.

Архітэктура

Помнік архітэктуры сінадальнага кірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудавана паводле кананічнай 4-часткавай схеме: размешчаныя па падоўжнай восі званіца (2 васьмерыкі на чацверыку), трапезная, кубічны храм, 5-гранная апсіда. У сілуэце будынка дамінуюць цыбулепадобныя галоўкі званіцы і 5-купалле 4-схільнага даху асноўнага аб'ёму. Тры ўваходы вырашаны арачнымі парталамі з казыркамі. У архітэктурным дэкоры выкарыстаны ліштвы лучковых аконных праёмаў, лапаткі, карніз з сухарыкамі, філёнгі.

Інтэр'ер

Пры ўваходзе хоры на аркадзе. Апсіда вылучана драўляным 4-ярусным іканастасам канца 19 ст. Абразы 18 — 19 ст.: «Хрыстос Пантакратар», «Хрыстос у пустыне», «Адзігітрыя», «Святое сямейства», «Праабражэнне», «Ражджаство Прасвятой Багародзіцы», «Серафім Сароўскі», «Спас Пантакратар», «Святы Феадосій», «Маці Божая Замілаванне» (у чаканным абкладзе, 1808).

Зноскі

Літаратура

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
  • НГАБ у г. Гродна, ф. 8, воп. 1, спр. 1557, арк. 112; ф. 97, воп. 2, спр. 62.

Спасылкі