Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінцаў (Цітувенай)
Славутасць | |
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінцаў | |
---|---|
| |
55°35′48″ пн. ш. 23°12′02″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Літва |
Горад | Цітувенай |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Благачынне | Q16456214? |
Архітэктурны стыль | готыка, рэнесанс, барока, ракако |
Заснавальнік | Андрэй Валовіч |
Дата заснавання | XVII стагоддзе |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінцаў — рымска-каталіцкі сакральны комплекс у г. Цітувенай (Цітавяны) Кяльмскага раёна, Літва. Размешчаны на беразе возера Брыдвайшыс, складаецца з касцёла, жылых корпусаў, унутранага двара з аркаднымі галерэямі, капліцы Св. Духа. Комплекс мае рысы готыкі, рэнесансу, барока, ракако.
Гісторыя
Заснаваны у пачатку XVII ст. ў мястэчку Цітавяны ў Жамойці вялікім харужым літоўскім Андрэем Валовічам.
Касцёл узведзены ў 1614—1639 гг. Т. Касперам(?), вежы і франтон — у 1759—1771 гг. У 1783 годзе інтэр'еры рэканструяваны ў стылі барока. У кляштары была школа для шляхты. У 1771—1773 гг. насупраць касцёла пабудаваны аркадныя галерэі. У 1775 годзе па фундацыі Ю. Гружэўскага узведзена капліца.
У 1864 годзе кляштар зачынены. Рэстаўраваны ў 1961—1965 гг.
Архітэктура
Касцёл уяўляе сабой трохнефную базіліку з доўгім прэсбітэрыем і высокім дахам і спічастымі вокнамі. Галоўны фасад упрыгожаны двума чатырохяруснымі вежамі і высокім двухярусным франтонам. Унутры алтары ў стылі ракако.
Насупраць касцёла аркадныя галерэі, якія ўтвараюць двор, ўпрыгожаныя 27 фрэскамі 1824 года, гарэльефнымі кампазіцыямі. У цэнтры двара двухярусная капліца, на франтоне якой картуш з гербам фундатара Ю. Гружэўскага.
Да касцёла з усходняга боку прыбудаваны тры жылыя двухпавярховыя карпусы, упрыгожаныя парталамі, карнізамі, фрызамі ў стылі рэнесанс, якія ўтвараюць невялікі ўнутраны двор. Франтон рызаліта галоўнага корпуса трохступенчаты. Планіроўка памяшканняў анфіладная, некаторыя з іх распісаны ў XVIII ст. фрэскамі.
Літаратура
- Абрамаускас С., Зволинскас Г. Архитектурный ансамбль в Титувенай // Архитектурное наследство. М., 1957. Вып. 8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінцаў (Цітувенай)
- Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінцаў (Цітувенай) на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»