Алег Аляксеевіч Белаконеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 21:59, 20 студзеня 2020, аўтар (удзельнік выдалены) (выдаленае кароткае апісанне змен)
Алег Аляксеевіч Белаконеў
Дата нараджэння 15 мая 1965(1965-05-15) (58 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Сцяг СССР
Сцяг Беларусі Беларусь
Род войскаў Савецкая армія
Гады службы 1987 — дасюль
Званне Генерал-маёр
Камандаваў Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік міністра абароны Рэспублікі Беларусь
Узнагароды і званні
Ордэн «За службу Радзіме» III ступені
Ордэн «За службу Радзіме» III ступені
Медаль «За бездакорную службу» I ступені
Медаль «За бездакорную службу» I ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Але́г Аляксе́евіч Белако́неў (нар. 15 мая 1965, сяло Барабаш, Хасанскага раёна, Прыморскі край, РСФСР) — беларускі военачальнік рускага паходжання. Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусьпершы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь з 2014 да 2020 гадоў, генерал-маёр (2011).

Біяграфія

Алег Белаконеў цісне руку начальніку Гештаба Расійскай Федэрацыі Валеру Герасімаву.

У 1987 годзе з адзнакай скончыў Омскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча імя М. В. Фрунзе і накіраваны на службу ў войска. Ваенную службу праходзіў на пасадах камандзіра ўзвода кіравання гаўбічнай артылерыйскай батарэі, камандзіра мотастралковага ўзвода, роты, намесніка камандзіра, камандзіра мотастралковага батальёна.

У 1999 годзескончыў з адзнакай і залатым медалём — Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь. Працягнуў службу на пасадах начальніка штаба — намесніка камандзіра мотастралковага палка, намесніка камандзіра, камандзіра асобнай механізаванай брыгады, намесніка ваеннага камісара Гродзенскага абласнога ваеннага камісарыята, першага намесніка начальніка ўпраўлення сіл спецыяльных аперацый Генеральнага штаба Узброеных Сіл, намесніка камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання.

У 2010 годзе скончыў з адзнакай і залатым медалём факультэт Генеральнага штаба Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь і прызначаны на пасаду камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл.

З 11 студзеня 2014 да 20 студзеня 2020 года — начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сілпершы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь.

Узнагароды

Воінскія званні

Зноскі

Спасылкі