Табарышкес

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Табарышкес
літ.: Tabariškės
Касцёл
Касцёл
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Табарышкі
Насельніцтва
  • 275 чал. (2011)
Часавы пояс
Табарышкес на карце Літвы
Табарышкес (Літва)
Табарышкес

Та́барышкес (літ.: Tabariškės, традыцыйная беларуская назва — Табарышкі) — вёска ва Шальчынінкайскім раёне Вільнюскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Тургялейскай сянюніі. Размешчана на рацэ Мяркіс, на паўночны ўсход ад Шальчынінкая (Салечнікаў), каля беларуска-літоўскай граніцы. Насельніцтва на 2011 год — 275 чалавек.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўcпамін пра Табарышкі датуецца 1507 годам, калі яны ўваходзілі ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства.

У 1770 годзе ў Табарышках збудавалі касцёл.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Табарышкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні.

На 1859 год у Табарышках было 15 будынкаў.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Табарышкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[1]. У 1920 годзе Табарышкі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года ўлады СССР перадалі мястэчка Літве.

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1859 год — 166 чал.[2]
  • XXI стагоддзе: 2011 год — 275 чал.

Славутасці

Капліца прыдарожная
  • Гаспадчы двор Важынскіх
  • Капліца прыдарожная
  • Касцёл Святога Міхаіла Арханёла (1770), помнік традыцыйнага беларускай драўлянага дойлідства
  • Могілкі старыя каталіцкія, капліца

Страчаная спадчына

  • Сядзіба Важынскіх (XIX ст.)

Вядомыя асобы

  • Войцех Табар (~1453—1507) — рэлігійны і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, біскуп віленскі

Зноскі

  1. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  2. Krzywicki J. Taboryszki (3) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze (польск.). — Warszawa, 1888. S. 959.

Спасылкі