Войцех Табар
Выгляд
Войцех Табар | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Дыяцэзія | Віленскае біскупства | ||||||
| Папярэднік | Андрэй Гасковіч | ||||||
| Пераемнік | Войцех Радзівіл | ||||||
|
|
|||||||
| Адукацыя | |||||||
| Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі біскуп | ||||||
| Нараджэнне |
1453 |
||||||
| Смерць |
27 сакавіка 1507[1] |
||||||
| Пахаванне | |||||||
| Дынастыя | Табары[d] | ||||||
| Бацька | магчыма Алехна Табар[d][2] | ||||||
Войцех Табар (Табаровіч), таксама Альберт Табар (каля 1453, Табарышкі — 27 сакавіка 1507, Кракаў) — біскуп віленскі.
Шляхціч гербу Венява змененая, брат маршалка Бартоша Табаровіча. Вучыўся ў Кракаве ў 1469—1474, атрымаў ступень магістра. У 1476 згадваецца як пробашч троцкі, а пачынаючы ад 1484 — як пробашч ашмянскі. У гістарычнай літаратуры (напр., у Пшыялгоўскага) згадваецца часам, што Табар быў пасля канонікам віленскім; Е. Ахманьскі лічыць гэтае меркаванне памылкаю, якая паходзіць ад змешвання Войцеха Табара з іншым тагачасным святаром, ягоным цёзкам.
У 1492 Войцех Табар абраны віленскім біскупам. Выступаў за персанальную вунію з Польшчай. Памёр падчас каранацыйных урачыстасцяў Жыгімонта Старога.
Зноскі
- ↑ Antoniewicz M. Protoplaści książąt Radziwiłłów. Dzieje mitu i meandry historiografii — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2011. — С. 35. — 423 с. — ISBN 978-83-7181-641-3
- ↑ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 309. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Wileński słownik biograficzny. — Bydgoszcz, 2002. ISBN 83-87865-28-1