Пётр Трызна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Трызна
Герб «Газдава»
Герб «Газдава»
Ваявода парнаўскі
1628 — 1633
Папярэднік Яўхім Тарнаўскі
Пераемнік Канстанцін Палубінскі

Нараджэнне невядома
Смерць 1633(1633)
Род Трызны
Бацька Рыгор Язэпавіч Трызна
Жонка Ганна Масальская
Дзеці Петранеля

Пётр Трызна (? — 1633) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія

Ваявода парнаўскі з 1628 года, староста бабруйскі.

Заснаваў у Бабруйску рэзідэнцыю езуітаў.

Валодаў вёскамі Занкі, Андрэевічы (Ваўкавыскі павет), Дзямідкавічы, Кольчыцы, Мышкавічы, Цейкавічы, Хомічы, Глыбокавічы, Паўловічы, Дваранінавічы, Міхалёва, Плёсы, Кавалёва, Аўсімавічы, Варатынь, Качэрычы, Ясны Лес (заснаваны ім), Вітлін (Бабруйскае староства).

Сям'я

Сын Рыгора Трызны, кашталяна смаленскага, брат Рыгора Трызны, маршалка ваўкавыскага.

Быў жанаты з Ганнай Масальскай, дачкой гарадзенскага падкаморага Рыгора Масальскага. Меў дачку Петранелю, якая выйшла за вялікага літоўскага харунжага Самуэля Паца.

Крыніцы

  • Лев ГУНИН. БОБРУЙСК: историческая монография (окончена в 1985 года). История Беларуси, Литвы, Польши, России, Украины и евреев на примере одного города