Канстанцін Палубінскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Канстанцін Палубінскі
Kanstantyn Pałubinski. Канстантын Палубінскі (A. Tarasievič, 1675).jpg
POL COA Połubiński.svg
Герб «Ястрабец зменены»
Ваявода парнаўскі
1633 — 1640
Папярэднік Пётр Трызна
Пераемнік Эрнэст Магнус Дэнгаф
10-ы Кашталян мсціслаўскі
1625 — 1633
Папярэднік Крыштаф Міхал Друцкі-Сакалінскі
Пераемнік Ян Фелікс Агінскі
 
Адукацыя
Смерць 1640(1640)
Род Палубінскія
Бацька Аляксандр Аляксандравіч Палубінскі
Маці Ганна Алемані
Жонка Соф'я Сапега
Дзеці

Аляксандр Гіларый, Габрыэль, Яўстах Канстанцін, Канстанцыя, Кацярына, Казімір, Крысціна, Ефрасіння, Петранеля, Гальшка Тэадора,

Геранім Канстанцін

Канстанцін Палубінскі (? — 1640) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Вучыўся ў езуіцкім калегіуме ў Браневе, Віленскай акадэміі. Удзельнічаў у войнах са Швецый 1600—1629 і Расіяй 1609—1618.

Слонімскі пісар земскі ў 16161621 і маршалак у 16211625, кашталян мсціслаўскі ў 16251633, ваявода парнаўскі з 1633, маршалак Літоўскага Трыбунала ў 1627.

З праваслаўя перайшоў у каталіцтва, у 1618 фундаваў Дзярэчынскі дамініканскі кляштар. Валодаў Дзярэчынам, Глускам, Глыбокім і іншымі маёнткамі.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Сын лідскага падкаморага Аляксандра Аляксандравіча Палубінскага і Ганны Алемані, унук новагародскага кашталяна Аляксандра Іванавіча Палубінскага.

Ажаніўся з Соф'яй Сапегай (каля 1595 — каля 1657), дачкой мсціслаўскага ваяводы Андрэя Сапегі. У 1656, пасля смерці свайго стрыечнага брата Казіміра Льва Сапегі, Соф'я атрымала частку яго спадчыны, у тым ліку Зэльву і Горкі, якія потым адышлі яе сыну Аляксандру Гіларыю Палубінскаму — адзінаму, які перажыў бацьку.

Акрамя сына, меў дачок Кацярыну (жонка троцкага кашталяна Аляксандра Агінскага), Крысціну (жонка падкаморага вількамірскага Яна Каменскага), манашак Петранелю і Канстанцыю.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]