Вядома з 1473 г. У 1796 г. фальварак і вёска, належалі Ануфрыю Тулоўскаму, пражывалі 82 селяніны. У 1836 г. прыватная вёска, 19 двароў, 170 жыхароў. У 1914 г. 42 двары, 260 жыхароў. На 01.01.2004 г. 73 двары, 146 жыхароў.
Ёсць крама. На чыгуначнай станцыі мемарыяльная дошка ў гонар Сяўко Паўла Антонавіча, палітычнага і дзяржаўнага дзеяча Заходняй Беларусі. У 1948 г. забіты бандытамі. Дошка ўсталявана ў 1975 г.
На 01.01.2007 г. 126 жыхароў.
Зноскі
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).