Перайсці да зместу

Рыгор Язэпавіч Трызна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыгор Трызна
Герб «Газдава»
Герб «Газдава»
1-ы Кашталян смаленскі
1569 — 1571
Папярэднік пасада створана
Пераемнік Дамінік Пац
1-ы Кашталян падляшскі
1566 — 1569
Папярэднік пасада створана
Пераемнік Адам Касінскі

Нараджэнне каля 1500 ці каля 1510[1]
Смерць 1571(1571)
Род Трызны
Бацька Язэп Трызна
Маці Марына[d][1]
Жонка Настасся з Мялешкаў[d][2]
Дзеці Пётр, Рыгор, Ян, Аляксандра
Грамадзянства
Веравызнанне праваслаўе[2][1]
Званне ротмістр[3]

Рыгор Трызна (каля 1500 — 1571) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Сын Язэпа Трызны.

Маршалак гаспадарскі ў 1560—1566 гадах, кашталян падляшскі ў 1566—1569 гадах, смаленскі з 1569 года.

Валодаў маёнткамі Палонка, Ятвеск, Андрэевічы (Ваўкавыскі павет), Дарсунішкі (Ковенскі павет). У 1567 годзе ставіў у войска 22 коннікаў.

Пакінуў сыноў Пятра, ваяводу парнаўскага, і Рыгора, маршалка слонімскага.

  1. а б в Jaszczołt T. Tryzna Hrehory // Polski Słownik BiograficznyPAN, 2024. — Т. 55. — С. 337.
  2. а б Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. IV, Ziemia smolenśka i województwo smolenśkie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. A. RachubaWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2003. — С. 87. — 412 с. — ISBN 83-7181-279-5
  3. Jaszczołt T. Tryzna Hrehory // Polski Słownik BiograficznyPAN, 2024. — Т. 55. — С. 338.