PANaNieba

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
PANaNieba
Асноўная інфармацыя
Жанры рэп, хіп-хоп
Гады 2006—па сённяшні дзень
Краіна  Беларусь
Лэйблы БМАgroup, Vigma
Склад SP Kava
Śviedak
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

PANaNieba (ПАНаНеба) — беларускі рэп-гурт.

Гісторыя

Гурт PANaNieba пачаў фарміравацца ў 2006 годзе ў горадзе Вілейка. Той жа восенню PANaNieba сталі першым беларускамоўным гуртом-удзельнікам найбуйнейшага на той момант хіп-хоп фестываля ў Беларусі — Quick Style Cup.

У 2010 годзе БМАgroup выдае альбом PANaNieba «На балоце», які быў прызнаны найлепшым дэбютам году на цырымоніі Experty.by.[1]

Крыху больш чым праз год (30 снежня 2011) музыкі выдаюць новы альбом 71. Назва альбома абазначае две апошнія лічбы тэлефоннага кода Вілейкі, адкуль паходзяць удзельнікі гурта. У запісе ўдзельнічалі рэперы Zeman і Тарас, а таксама лідар Neuro Dubel Аляксандр Куллінковіч. Рэліз быў выдадзены лэйблам БМАgroup сумесна з кампаніяй Vigma.[2]

Па стане на 2017 год гурт не праводзіць ніякай актыўнай дзейнасці, SP Kava займаецца сольнай кар'ерай.[3]

Дыскаграфія

Альбомы

Іншае

Удзельнікі

Спасылкі

Зноскі